wd wp Пошук:

Код Каіна

«Код Ка́іна» (руск.: Код Каина, першапачатовыя назвы «Мы, браты…», «Авель») — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 2015 годзе.[1]

Сюжэт

У аснове сюжэту ляжыць Біблейская гісторыя пра Каіна і Авеля, якая зноў ажывае ў сучасным свеце. Паспяховая амерыканская журналістка Сара Огдэн — агент тайнага грамадства, якое даследуе «Код Каіна» — ген, які штурхае чалавека на шлях нянавісці, здрады, забойства, які нясе пагрозу ўсёй светабудове. Для выканання чарговай місіі Сара адпраўляецца ва Усходнюю Еўропу на пошукі носьбіта фатальнага гена[2].

У ролях

Акцёр Роля
Сэлі Кёркленд
Наташа Алам
Руслан Чарнецкі
Яўген Шмарлоўскі
Алеся Грыбок
Эрык Робертс[ru]
Аляксей Сярэбракоў[ru]
Уладзімір Гасцюхін
Ігар Савачкін
Кобі Азарлі

Здымкі

У 2013 годзе праект карціны з назвай «Авель» (потым — «Мы, браты»), перамог у конкурсе нацыянальных кінапраектаў Міністэрства культуры Беларусі і атрымаў з дзяржаўнага бюджэту 20 млрд. рублёў. Праектам занялася прыватная кінакампанія «Nonstop Media». Рэжысёрам карціны стаў амерыканскі каскадзёр украінскага паходжання Уільям Девіталь. Здымкі праходзілі на вуліцах, а таксама на грамадзянскіх, прамысловых і ваенных аб’ектах у Беларусі. Некаторыя эпізоды знятыя ў ЗША. Фільм дубляваны на англійскую мову. Па словах генеральнага прадзюсара карціны Сяргея Ждановіча, яе пракат адбыўся таксама ў Расіі, краінах СНД, Еўропе, ЗША і Кітаі. Скандальнасці кінастужцы прынеслі задзейнічаная ў ёй галівудская актрыса Наташа Алам, якая раней пазіравала ў якасці мадэлі ў глянцавых часопісах «Maxim» і «Playboy», а таксама здымкі масавай акцыі, якая праходзіла ў 2010 годзе ў Мінску пасля абвяшчэння вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.

Крытыка

Па словах першага намесніка міністра культуры Ірыны Дрыгі крытыка фільма была выклікана інавацыйнасцю нацыянальнага праекта, а глядач прагаласаваў рублём.[3]

Фільм пайшоў у пракат у верасні, па рэгіёнах ідзе паўторны пракат. Па нашых дадзеных, яго паглядзела ўжо больш за 36 тысяч гледачоў. Сказаць, што ён не спадабаўся гледачам, не знайшоў водгуку, ужо нельга. Цікавасць да фільма ёсць. Для беларускіх фільмаў гэта, напэўна, адны з самых вялікіх лічбаў пракату.
першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга

Аднак незалежныя крыніцы сведчаць пра вельмі нізкія продажы білетаў на прэм’ерны паказ фільма і іранічныя адносіны гледачоў да кінастужкі.[4]

Зноскі

  1. Мы, братья(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2015. Праверана 1 жніўня 2018.
  2. Код Каина(руск.) . КиноПоиск. Праверана 1 жніўня 2018.
  3. Всё о фильме «Мы, братья…»(руск.)  (недаступная спасылка). naviny.by. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2018. Праверана 1 жніўня 2018.
  4. Гледачы пра «Мы, браты»: Вельмі своечасовы фільм, але не Звягінцаў!(нявызн.). euroradio.fm (1 кастрычніка 2015). Праверана 5 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фільмы 2015 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы Беларусі