wd wp Пошук:

Каін

Каін (іўр.: קין) — паводле біблейскага падання, старэйшы сын Адама і Евы, земляроб, які ад зайздрасці забіў свайго роднага брата Авеля-пастуха за тое, што бог прыняў дары апошняга, а яго дары адхіліў. За гэты ўчынак быў асуджаны і пракляты богам. У паданні пра забойства Каінам Авеля шэраг даследчыкаў бачаць яскравае адлюстраванне барацьбы земляробчых і жывёлагадоўчых этнічных груп яўрэйскага народа старажытнага часу.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 168.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Братазабойцы
Катэгорыя·Сюжэты пра ахвярапрынашэнні
Катэгорыя·Іўдаістычная міфалогія
Катэгорыя·Персанажы Пяцікніжжа
Катэгорыя·Каін і Авель
Катэгорыя·Кніга Быццё
Катэгорыя·Персанажы «Боскай камедыі»