wd wp Пошук:

Кацярына Сяргееўна Маціеўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маціеўская. Кацярына Сяргееўна Маціеўская (нар. 17 лістапада 1984, г. Мінск) — беларуская перакладчыца.

Біяграфія

Нарадзілася 17 лістапада 1984 у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ і магістратуру пры ім. Магістарскую дысертацыю абараніла па творчасці Жана Както. Перакладае з французскай, англійскай, польскай, партугальскай і іншых моваў.

Адна з заснавальніц, рэдактарак і сталых аўтарак часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Пераклады друкаваліся ў зборніку выбраных апавяданняў, вершаў і эсэ Э. А. По «Маска Чырвонае Смерці[ru]», зборніках «Злачынства, сэр!», «Вусцішны пакой», «Прыгоды Шэрлака Холмса[ru]», «Нататкі пра Шэрлака Холмса», «Знак чатырох». Перакладала на беларускую мову вершы Гіёма Апалінэра, Джона Кітса, Фернанду Песоа, Алфрэда Эдварда Хаўсмэна[ru], Баляслава Лесьмяна і інш. Сумесна з Ганнай Янкутай, Марынай Шодай і Аленай Пятровіч пераклала раман Фларыяна Чарнышэвіча «Надбярэзінцы».

Узнагароды

Бібліяграфія перакладаў

З англійскай мовы

З польскай мовы

З мовы скотс

З французскай мовы

З нідэрландскай мовы

З мовы афрыкаанс

З партугальскай мовы

З нямецкай мовы

З украінскай мовы

З лаціны

З рускай мовы

З беларускай мовы на рускую

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 7 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Карласа Шэрмана
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Дэбют»
Катэгорыя·Перакладчыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных