wd wp Пошук:

Тон Тэлеген

Тон Тэлеген (нідэрл.: Toon Tellegen; сапраўднае імя — Антоніус Ота Германус; 18 лістапада 1941) — нідэрландскі паэт і празаік.

Біяграфія

Доктар паводле адукацыі, пасля заканчэння ўніверсітэта ў Утрэхце Тэлеген тры гады (1970—1973) працаваў па спецыяльнасці ў Кеніі, а потым пасяліўся ў Амстэрдаме. Да 1997 года сумяшчаў медыцынскую практыку і творчасць.

Першы зборнік паэзіі Тэлегена «Настрой біручыны» (De zin van een liguster) выйшаў у 1980 годзе (усяго на сённяшні момант пісьменнік выдаў 20 паэтычных кніг), першы зборнік казак — «Ні дня проста так: Сорак дзевяць казак пра вавёрку і іншых жывёл» (Not A Day Went By: forty-nine tales of the squirrel and other animals) — у 1984 годзе. Атрымаў шэраг літаратурных узнагарод, у тым ліку прэстыжнай прэміі Канстантэйна Хёйгенса за ўклад за развіццё нідэрландскамоўнай літаратуры (2007). На беларускую мову перакладзеныя дзве кнігі казак Тэлегена для дзяцей: «Ад усяго сэрца» (Met hart en ziel, пераклала Ганна Янкута, «Дзеяслоў» № 54, 2012) і «Марудна — з усіх ног» (пераклалі Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120944383 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 3 https://web.archive.org/web/20171006145215/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/toon-tellegen
  3. Toon Tellegen // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Галандыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Утрэхцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Паэты Нідэрландаў
Катэгорыя·Пісьменнікі Нідэрландаў
Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта