wd wp Пошук:

Жан Жыраду

Жан Жыраду

Жан Жыраду (фр.: Jean Giraudoux; 29 кастрычніка 1882- 31 студзеня 1944) — французскі празаік, эсэіст, драматург і дыпламат, адзін з самых значных французскіх драматургаў перыяду паміж дзвюма сусветнымі войнамі, знакаміты дзякуючы стылістычнай вытанчанасці і паэтычнай фантазіі.

Біяграфія

Жыраду нарадзіўся ў сям’і інжынера, які працаваў у Міністэрстве транспарту. Будучы пісьменнік вучыўся спачатку ў Парыжы, потым у Мюнхене (дзе пазнаёміўся з Франкам Ведэкіндам) і ў ЗША, шмат падарожнічаў па Еўропе. Вярнуўшыся ў Францыю ў 1910 годзе, ён атрымаў працу ў Міністэрстве замежных спраў, працаваў дыпламатам, бываў у тым ліку ў Маскве. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне і ў 1915 годзе зрабіўся першым пісьменнікам, які быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна за вайсковую службу.

У 1918 годзе Жыраду ажаніўся. Прыкладна ў гэты ж час пачаўся самы актыўны перыяд яго творчасці. Першы свой поспех ён атрымаў дзякуючы раманам “Зігфрыд і лімузенец” (Siegfried et le Limousin, 1922) і “Эглантына” (Eglantine, 1927). У 1928 годзе пісьменнік пазнаёміўся з акцёрам і кіраўніком тэатра Луі Жувэ, разам з якім адаптаваў першы свой раман для сцэны і які натхніў яго на далейшую творчасць, і менавіта наступныя п’есы — “Амфітрыён-38” (Amphitryon 38, 1929), “Траянскай вайны не будзе” (La guerre de Troie n’aura pas lieu, 1935), “Электра” (Electre, 1937), “Вар’ятка з Шаё” (La Folle de Chaillot, 1945) і іншыя прынеслі яму сусветную славу.

Памёр у Парыжы, пахаваны на могілках Пасі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Памерлі 31 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы