wd wp Пошук:

Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон

Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон (фр.: Jeanne-Marie Leprince de Beaumont, народжаная Vaimboult, 26 красавіка 1711, Руан8 верасня 1780, Шавано) — французская пісьменніца і педагог, прабабуля Праспера Мерымэ[4].

Біяграфія

Нарадзілася ў Руане, рана страціла маці. Працавала гувернанткай, пісала школьныя падручнікі. У эпоху Асветніцтва распрацаваная ёй сістэма выхавання карысталася вялікай папулярнасцю.

Першы раз выйшла замуж няўдала і развялася праз два гады, пакінуўшы прозвішча мужа.

У 1746 годзе з’ехала ў Англію, дзе таксама працавала гувернанткай. Там выйшла замуж другі раз і нарадзіла шасцёра дзяцей. Пражыўшы ў Англіі 17 гадоў, Лепрэнс дэ Бамон пакінула краіну і рэшту жыцця правяла ў Савоі.

Першы апублікаваны твор пісьменніцы — дыдактычны раман «Трыумф праўды» (Le Triomphe de la vérité, 1748). Найбольшую вядомасць Лепрэнс дэ Бамон прынеслі яе казкі, сярод якіх самая знакамітая — апрацоўка «Прыгажуні і Пачвары» (La Belle et la Bête, 1757).

Упершыню казка, што асноўнымі сюжэтнымі лініямі нагадвае «Прыгажуню і Пачвару», з’явілася ў зборніку італьянскага пісьменніка Джавані Франчэска Страпаролы «Прыемныя ночы». Першае французскае выданне казкі ажыццявіла Габрыэль-Сюзана Барбот дэ Вільнёў у 1740 годзе. Лепрэнс дэ Бамон моцна перапрацавала казку, і яе варыянт зрабіўся вядомы ва ўсім свеце. Казка неаднаразова экранізавалася (адна з самых вядомых экранізацыяў — фільм Жана Както з той самай назвай), паводле яе ставіліся балеты і мюзіклы, ствараліся мультфільмы.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119481006 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 burial record — 1776. — С. 190. Праверана 14 сакавіка 2021.
  4. ЛЮБЯЩЕЕ СЕРДЦЕ ИСПОЛНИЛОСЬ 200 ЛЕТ СО ДНЯ РОЖДЕНИЯ ПРОСПЕРА МЕРИМЕ. Леонид ПОРИЦКИЙ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Руане
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Педагогі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Казачнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1776 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 6 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1711 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Ёна
Катэгорыя·Памерлі ў 1780 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Памерлі 8 верасня