wd wp Пошук:

Тэадор Крамер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крамер.

Теодор Крамер (ням.: Theodor Kramer, 1 студзеня 1897 — 3 красавіка 1958, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі паэт.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, дзе быў цяжка паранены. Вучыўся ў Венскім універсітэце. Пасля Аншлюса хаваўся, у 1939 годзе эміграваў у Вялікабрытанію. У 1957 вярнуўся на радзіму, дзе неўзабаве памёр.

Творчасць

Шырокая вядомасць прыйшла да Т. Крамера ў 1970-я гады, калі пачалі друкавацца яго вершы, што захаваліся ў архіве. Адзін з тамоў яго выбраных вершаў (1999) склала Герта Мюлер. Баладная лірыка Т. Крамера блізкая да паэтыкі аўстрыйскага экспрэсіянізму.

Тэадор Крамер выдаў зборнікі вершаў «Умоўны знак» (Die Gaunerzinke, 1929), «Каляндар» (Kalendarium, 1930), «Выгнаны з Аўстрыі» (Verbannt aus Österreich, 1943), «Пахвала адчаю» (Lob der Verzweiflung, 1972, падрыхтаваны аўтарам да друку ў 1946) і інш.

Ушанаванне памяці

З 2001 года ўручаецца літаратурная прэмія імя Тэадора Крамера.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118715461 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Крамер Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. Крамер Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Крамер Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Паэты Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Нямецкамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных