wd wp Пошук:

Калацкае ўзвышша

Калацкае ўзвышша (руск.: Кала́чская возвы́шенность) — узвышша на поўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны, на левабярэжжы Дон]]а, паміж рэкамі Біцюг і Хапёр, у межах Варонежскай, Валгаградскай, Растоўскай абласцей Расіі.

Вышыня да 240 м. Уяўляе сабой паўднёвыя адгор’і Сярэднярускага ўзвышша. Калацкае ўзвышша складзена верхнемелавымі (крэйда, мергель) і палеагенавымі (гліны, пяскі, пясчанікі) адкладамі, перакрытымі ледніковымі адкладамі і лёсападобнымі покрыўнымі суглінкамі. Рэльеф далінна-ярава-балачны. Галоўныя рэкі — левыя прытокі Дона: Асярэдзь, Талучэеўка, Пескаватка. Глебы ўзвышша — чарназёмы звычайныя і паўднёвыя. Захаваліся дубравы (Шыпаў лес і інш.). Стэпы разараны пад пасевы пшаніцы, жыта, проса, сланечніка.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сярэднярускае ўзвышша
Катэгорыя·Геаграфія Валгаградскай вобласці
Катэгорыя·Геаграфія Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узвышшы Расіі
Катэгорыя·Геаграфія Растоўскай вобласці