wd wp Пошук:

Біцюг

Біцю́г (руск.: Битю́г) — рака ў Тамбоўскай, Ліпецкай і Варонежскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Дон.

Даўжыня ракі 379 км, плошча басейна — 8840 км². Працякае па Окска-Данской раўніне. Даліна месцамі забалочаная. Правы бераг высокі, пакрыты лісцянымі лясамі; левы бераг нізкі, разараны стэп. Жыўленне ракі снегавое. Сярэдні расход вады каля горада Баброў — 18,2[1] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 0,587[2] км³/год. Ледастаў з сярэдзіны снежня па канец сакавіка.

Асноўныя прытокі: Курлак, Цішанка, Чыгла, Мардоўка, Пласкуша, Малейка, Чамлык і інш. У басейне ракі каля 15 азёраў[2].

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 64. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. 1 2 Битюг // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі Тамбоўскай вобласці
Катэгорыя·Прытокі Дона
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Ліпецкай вобласці