wd wp Пошук:

Зінаіда Аляксандраўна Самсонава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Самсонава. Зінаіда Аляксандраўна Самсонава (14 кастрычніка 1924 — 27 студзеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944). Старшы сяржант медыцынскай службы.

Біяграфія

Зінаіда Аляксандраўна Самсонава нарадзілася 14 кастрычніка 1924 года ў вёсцы Бабкова Ягор’еўскага павета Маскоўскай губерні РСФСР СССР (цяпер вёска Ягор’еўскага раёна Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі) у сям’і сельскага каваля. Руская. У пачатку 30-х гадоў сям’я Самсонавых пераехала ў суседнюю вёску Колычава. Тут Зінаіда Самсонава ў 1939 годзе скончыла сямігадовую школу. Працавала санітаркай у доме інвалідаў. Летам 1941 года была мабілізавана на будаўніцтва абарончых умацаванняў на подступах да Масквы. Працавала на аб’ектах у Бабушкіна і Нара-Фамінску. У лютым 1942 года паступіла на курсы медыцынскіх сясцёр ў Ягор’еўскае медыцынскае вучылішча, якія скончыла ў жніўні 1942 года.

У шэрагі Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі З. А. Самсонава была закліканая Ягор’еўскім райваенкаматам у кастрычніку 1942 года. Ваявала на Сталінградскім і Варонежскім франтах, удзельнічала ў Сталінградскай і Курскай бітвах. Асабліва вызначылася ў бітве за Дняпро на Букрынскім плацдарме. У верасні 1943 года перадавыя часці 47-й арміі Варонежскага фронту выйшлі да Дняпра ў раёне горада Канева Чаркаскай вобласці Украінскай ССР. 24 верасня 1943 года з першым дэсантным атрадам фарсіравала раку на поўдзень ад вёскі Пекары (Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці Украіны) фельчар 667-га стралковага палка 218-й стралковай дывізіі старшы сяржант З. А. Самсонава. У баі пры захопе плацдарма яна знішчыла трох нямецкіх салдатаў. 26-27 верасня 1943 года, знаходзячыся ў першай лініі абароны падчас шматлікіх контратакаў праціўніка, фельчар пад агнём праціўніка вынесла з поля бою 30 параненых і эвакуявала іх на левы бераг. Увечары 27 верасня 1943 года ў баі за сяло Пекары прымала ўдзел у адбіцці варожай контратакі, умела дзейнічаючы аўтаматам і трафейным гранатамі.

У далейшым старэйшы сяржант З. А. Самсонава ўдзельнічала ў Кіеўскай наступальнай, Кіеўскай абарончай і Жытомірскай-Бердычаўскай аперацыі, вызваленні горада Жытоміра. У канцы лістапада 1943 года дывізія, у якой служыла фельчар Самсонава, была перакінутая на Беларускі фронт. У ходзе Калінкавіцка-Мазырскай наступальнай аперацыі 27 студзеня 1944 года ў баі за беларускую вёску Холма (Гомельская вобласць) старшы сяржант Зінаіда Самсонава загінула ад кулі нямецкага снайпера пры спробе вынесці параненага салдата з нейтральнай паласы. Пахавана ў брацкай магіле ў пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года старшаму сяржанту Самсонавай Зінаідзе Аляксандраўне было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Герою Савецкага Саюза З. А. Самсонавай прысвечаны вядомы верш яе аднапалчанкі, паэтэсы Юліі Друнінай «Зінка»:

Узнагароды

Памяць

Літаратура

Дакументы

Представление к званию Героя Советского Союза и указ ПВС СССР о присвоении звания(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 17 лістапада 2018. Учётная карточка захоронения З375-325. Калинковичский район, пгт Озаричи, ул. Самсоновой(нявызн.). Схема захоронения З375-325(нявызн.). Информация из списка захороненных в братской могиле по улице Самсоновой(нявызн.). Спасылкі

Зінаіда Аляксандраўна Самсонава на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Калінкавіцкім раёне