wd wp Пошук:

Сталінградскі фронт

Сталінгра́дскі фронт утвораны 12 ліпеня 1942 года на базе палявога ўпраўлення войскаў Паўднёва-Заходняга фронту, у складзе 21-й, 62-й, 63-й і 64-й армій, пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза С. К. Цімашэнкі.

Склад фронту

Арміі

Злучэнні франтавога падпарадкавання

Стралковыя, паветрана-дэсантныя і кавалерыйскія злучэнні

Артылерыйскія і мінамётныя злучэнні

Бранятанкавыя і механізаваныя злучэнні

Інжынерныя войскі

Авіяцыйныя часці

Камандуючы склад

А. І. Яроменка

Камандуючыя

Члены Ваеннага Савета

Начальнікі штаба

Камандуючыя артылерыяй фронту

Дзеянні фронту

Перад Сталінградскім фронтам стаяла задача: абараняючыся ў паласе шырынёй 520 км, спыніць далейшае прасоўванне праціўніка.

У пачатковы перыяд абарончых дзеянняў пад Сталінградам праціўнік пераўзыходзіў савецкія войскі па асабоваму складу ў 1,7 разы, у артылерыі і танках у 1,3 разы, па колькасці самалётаў — больш чым у 2 разы.

У сувязі з прарывам нямецкімі войскамі савецкага фронту на паўднёва-заходнім накірунку Сталінградскі фронт атрымаў задачу спыніць праціўніка, не дапусціць яго да Волгі, трывала абараняць мяжу па р. Дон.

17 ліпеня 1942 года авангард 6-й нямецкай арміі сустрэўся з перадавымі атрадамі 62-й і 64-й армій, высунутымі на далёкія подступы да Сталінграду.

Баі перадавых атрадаў з’явіліся пачаткам Сталінградскай бітвы 1942—1943 гадоў. Пасля 6 дзён баёў на гэтым рубяжы праціўнік вымушаны быў разгарнуць частку галоўных сіл 6-й арміі. Праз два тыдні з каўказскага напрамку на сталінградскі была перенакіравана 4-я нямецкая танкавая армія.

У сувязі з узрослай шырынёй паласы абароны (каля 800 км) фронт 7 жніўня 1942 года падзелены на Сталінградскі (21-я, 62-я, 63-я, 4-я танкавая, 16-я паветраная арміі) і Паўднёва-Усходні (51-я, 57-я і 64-я арміі), а 10 жніўня Сталінградскі фронт быў падпарадкаваны камандуючаму войскамі Паўднёва-Усходняга фронту. Дырэктывай ад 28 верасня 1942 года Стаўка ВГК скасавала адзінае камандаванне Паўднёва-Усходняга і Сталінградскага франтоў і 30 верасня 1942 года пераназвала Сталінградскі фронт у Данскі, а Паўднёва-Усходні — у Сталінградскі[4] (28-я, 51-я, 57-я, 62-я, 64-я агульнавайсковыя і 8-я паветраная арміі, а са снежня таксама 5-я ўдарная і 2-я гвардзейская арміі)[5].

20 лістапада войскі Сталінградскага фронту перайшлі ў контрнаступленне і 23 лістапада ва ўзаемадзеянні з войскамі Паўднёва-3аходняга фронту акружылі 330-тысячную групоўку нямецка-фашысцкіх войскаў у міжрэччы Волгі і Дона. З 12 па 30 снежня яны правялі Кацельнікаўскую аперацыю, у выніку якой адбілі спробу праціўніка дэблакіраваць акружаныя пад Сталінградам войскі і разграмілі яго Кацельнікаўскую групіроўку[5].

1 студзеня 1943 года Сталінградскі фронт быў ператвораны ў Паўднёвы фронт[5].

Зноскі

  1. Сталинградский фронт
  2. Добрин М.К. - Выпускники - Каталог статей - СОВЕТСКИЙ ПЕРИОД УЧИЛИЩА
  3. ОАО “558 АВИАЦИОННЫЙ РЕМОНТНЫЙ ЗАВОД”
  4. Сталинградский фронт(недаступная спасылка)
  5. 1 2 3 СВЭ, 1980

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узброеныя сілы СССР
Катэгорыя·Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі