wd wp Пошук:

Зуброўка паўднёвая

Зубро́ўка паўднёвая[3] (Hierochloe australis) — від кветкавых раслін роду Зуброўка (Hierochloe) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—50[3] см, з кароткім карэнішчам. Утварае рыхлыя дзярніны. Сцябло прамастойнае, голае, баразнаватае. Лісце простае, суцэльнае, ланцэтнае, пляскатае, з гладкім краем, сядзячае. Похвы верхняга лісця не маюць пласцінкі. Кветкавыя каласкі сабраныя ў мяцёлку. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія

Еўраазіяцкі від, распаўсюджаны пераважна ў Цэнтральнай Еўропе. Расце ў разрэджаных лясах, на палянах, у хмызняках. Цвіце ў маічэрвені.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Львоўскай вобласці Украіны, у Эстоніі[4].

Гаспадарчае значэнне

Зуброўку паўднёвую выкарыстоўваюць у якасці араматычнай прыправы. Лекавая расліна, выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Зубровка южная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Метлюжковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Спецыі