wd wp Пошук:

Залозніца цяністая

Залозніца цяністая[3], Маташнік (Scrophularia umbrosa) — від кветкавых раслін з роду Залозніца (Scrophularia) сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—120[3] см. Сцябло прамастойнае, крылатае. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, на кароткіх чаранках, пілаватае па краі. Трубка кветкавага вяночка і сярэдняя доля ніжняй губы зялёнага колеру, верхняя губа і спінка бура-чырвоныя. Плод — гладкая каробачка яйцападобнай формы.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных і трапічных абласцей Азіі. Расце па берагах вадаёмаў, на балотах, у чорнаалешніках, на вільготных лугах. Мезафіт, гіграфіт і мезатроф[4]. Добра пераносіць цень[4]. Цвіце ў чэрвеніліпені.

Рэдкі і ахоўваемы від на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. 1 2 3 Норичник теневой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Норичник теневой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Залознікавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак