wd wp Пошук:

Жуцаўская культура

Жуцаўская культура (па М. М. Чарняўскаму — Прыбалтыйская культура; у нямецкай археалогіі ням.: Haffküstenkultur — Культура ўзбярэжжа заліва[1]; таксама вядома як Культура «адзінкавых» пахаванняў) — археалагічная культура позняга неалітухалкаліту. Цэнтр культуры знаходзіўся на ўзбярэжжы Гданьскага заліва і Калінінградскага заліва[2], адкуль культура распасціралася на поўнач да Куршскага заліва і далей да сучаснага пасёлка Швянтоі ў Літве[3]. Культура названа па археалагічнаму помніку ў вёсцы Жуцава, каля горада Пуцк. З’яўляецца рэгіянальным варыянтам культуры шнуравай керамікі.

Паходжанне

Жуцаўская культура ўяўляла сабой гібрыд даіндаеўрапейскай раннебалтыйскай нарвенскай культуры з прышлымі індаеўрапейскімі культурамі шарападобных амфар і шнуравай керамікі[4]. У далейшым жуцаўская культура эвалюцыянавала ў культуру самбійскіх курганоў жалезнага веку

Гаспадарка

Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам і земляробствам. Жыло каля вадаёма ў прамавугольных жытлах на слупах, з двухсхільным дахам, унутры іх размяшчаліся адкрытыя агнішчы, выкладзеныя камянямі.

Пахавальны абрад — трупапалажэнне нябожчыкаў у ямах у скручаным становішчы; пахаванні адзінкавыя і групавыя.

Насельніцтва карысталася крамянёвымі прыладамі працы і зброяй (трохвугольныя наканечнікі стрэл, скрабкі, нажы і інш.), вырабляла каменныя шліфавальныя сякеры лодкападобнай формы з прасвідраванымі адтулінамі, свідраваныя матыкі.

Сярод керамічных вырабаў найбольш пашыранымі былі гаршкі з выразнай шыйкай і амфары, арнаментаваныя гарызантальнымі шнуравымі адбіткамі, насечкамі, нарэзкамі, наколамі, наляпнымі гафрыраванымі каўнерыкамі-валікамі.

Сярод упрыгажэнняў — падвескі з прасвідраваных зубоў жывёл, бурштынавыя трубачкі-пацеркі, кружкі з адтулінамі, стылізаваныя фігуркі чалавека і інш.

На Беларусі

На тэрыторыі Беларусі найбольш выразныя матэрыялы культуры выяўлены на беларускім Панямонні (стаянкі Лічыцы, Ярэмічы, Русакова, а таксама ў пахаваннях каля пас. Краснасельскі).

Зноскі

  1. European prehistory: A survey / Ed. by Sarunas Milisauskas. — New York [etc.]: Kluwer acad. / Plenum, Cop. 2002. — XIII, 445 p.: ill., map. — P. 257. — (Interdisciplinary contributions to archaeology). — ISBN 0-306-47257-0.
  2. Reallexikon der germanischen Altertumskunde / Begr. von J. Hoops; Hrsg. von H. Jahkuhn et al. — 2. völlig neu bearb. u. stark erw. Aufl. unter Mitw. zahlreicher Fachgelehrter. Bd. 17: Kleinere Götter—Landschaftsarchäologie / Von J. Hoops; Hrsg. von H. Beck [et al.]; Mit Unterstützung der Akad. der Wiss. in Göttingen. — Berlin: De Gruyter, 2001. — VI, 634 p., [4] ill. — P. 423. — ISBN 3-11-016907-X.
  3. Brazaitis, D. Agrarinis neolitas // Lietuvos istorija: Akmens amžius ir ankstyvasis metal laikotarpis / A. Girininkas. — Vilnius: Baltos lankos, 2005. — P. 224—231.
  4. Bojtár, E. Foreword to the Past: A Cultural History of the Baltic People. — CEU Press, 1999. — P. 59. — ISBN 963-9116-42-4.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Польшчы
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Літвы
Катэгорыя·Жуцаўская культура
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Расіі