wd wp Пошук:

Медны век

Энеаліт (ад лац.: aeneus aeneus медны + грэч.: λίθος камень), халкаліт (ад грэч.: χαλκός медзь + грэч.: λίθος камень) — медны век, пераходны перыяд ад каменнага веку да бронзавага веку, калі ўпершыню сталі выкарыстоўваць медныя прылады працы, зброю і ўпрыгожанні. Медныя вырабы з’явіліся ў краінах Старажытнага Усходу ў IV-м тыс. да н.э., у Еўропе ў III — II-м тыс. да н.э. На тэрыторыі Беларусі ў эпоху энеаліту жылі плямёны археалагічнай культуры лейкападобных кубкаў (сярэдзіна IV-га — сярэдзіна III-га тыс. да н.э.) і археалагічная культура шарападобных амфар (сярэдзіна — 2-я палова III-га тыс. да н.э.). Вырабы з медзі ўжываліся паралельна з каменнымі, якія часам пераважалі і нават дасягалі найбольшага росквіту. Лічыцца, што роля энеалітычнага перыяду ў лясной зоне Еўропы малазначная.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Медны век