wd wp Пошук:

Дуброўнік усходні

Дубро́ўнік усходні[3] (Teucrium orientale) — від кветкавых раслін роду Дуброўнік (Teucrium) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—50 см. Сцябло чатырохграннае, галінастае, валасістае, узыходнае каля асновы або прамастойнае. Лісце супраціўнае, простае, тройчыперыстарассечанае, сіваватае, апушанае, сядзячае і на чаранках. Кветкі сіняга колеру з адценнямі, з пяццю пялёсткамі, сабраныя ў галінастыя рыхлыя гронкападобныя суквецці. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне і экалогія

Еўраазіяцкі від. Распаўсюджаны пераважна на Каўказе, у Малой Азіі і Іране. Расце па берагах вадаёмаў, на камяністых россыпах і скалах, узлесках і лясных палянах, сухіх лугах, у горных стэпах. Святлолюбівая расліна, здольная пераносіць працяглую засуху (ксерафіт) і ўмерана патрабавальная да колькасці пажыўных рэчываў у глебе (мезатроф)[4]. Цвіце ў ліпеніжніўні[3].

Дэкаратыўная расліна[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Дуброўнік (род раслін)
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта