wd wp Пошук:

Дзмітрый Уладзіміравіч Макар

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Макар (нар. 1 кастрычніка 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час пацуе трэнерам у клубе «Іслач».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай школы «Змена», дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў 2002 годзе ў складзе клуба «Зорка-ВА-БДУ». Пазней гуляў за мінскае «Тарпеда-СКА», у 2005 годзе ў складзе салігорскага «Шахцёра» стаў чэмпіёнам Беларусі, хоць і правёў усяго два матчы. У 2006 стаў найлепшым бамбардзірам гродзенскага «Нёмана», улетку 2007 года вярнуўся ў «Мінск». На наступны год дапамог мінчанам вярнуць месца ў Вышэйшай лізе.

У сярэдзіне 2009 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе спачатку быў іграком асновы, але ў сезоне 2012 страціў месца ў складзе і папоўніў склад першалігавай «Гарадзеі». У 2013 стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97», дзе змяніў звыклае амплуа паўабаронцы на пазіцыю левага абаронцы, стаў адным з лідараў каманды і яе капітанам. У сезоне 2014 дапамог рэчыцкаму клубу (які змяніў назву на «Рэчыца-2014») заняць высокае пятае месца ў Першай лізе.

У пачатку 2015 года з-за фінансавых праблем «Рэчыцы-2014» перайшоў у «Іслач», якой дапамог выйграць Першую лігу 2015. У сакавіку 2016 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[2]. У сезоне 2016 рэдка з’яўляўся ў асноўным складзе, выступаючы ў асноўным за дубль. Таксама падчас сезона пачаў працаваць трэнерам юнацкай каманды «Іслачы». У студзені 2017 года завяршыў кар’еру і поўнасцю перайшоў на трэнерскую працу[3].

Трэнерская кар’ера

У лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[4], у сувязі з чым перайшоў на працу ў дзіцячую футбольную школу[5].

З 2021 года пачаў працаваць трэнерам у штабе асноўнай каманды «Іслачы». У студзені 2022 года стала вядома, што Макар застанецца ў штабе на наступны сезон[6].

Дасягненні

Зноскі

  1. Dmitri Makar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Дмитрий Макар и Юрий Рыжко продлили контракты с “Ислочью”
  3. Защитники “Ислочи” Макар и Цыганенко завершили игровые карьеры
  4. Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей
  5. Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь?
  6. “Ислочь” продлила контракт с Радьковым и тренерским штабом команды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК Дарыда
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта