wd wp Пошук:

Дзмітрый Уладзіміравіч Іваноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзмітрый Іваноў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Іваноў (нар. 21 лютага 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

Выхаванец віцебскай СДЮШАР «Камсамолец», з 2013 года пачаў выступаць за каманду «Віцебск-2» у Другой лізе. У 2015 годзе, пасля таго як «Віцебск» выйшаў у Вышэйшую лігу, стаў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. Дэбютаваў у складзе «Віцебска» 18 ліпеня 2015 года ў матчы Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі» (3:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме, а 8 жніўня таго ж года правёў свой адзіны матч за «Віцебск» у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы з «Белшынай» (1:1).

У пачатку 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда», дзе пераважна выхадзіў на замену. У першай палове 2017 года гуляў у арэндзе ў «Оршы», а ў ліпені далучыўся да «Энергетык-БДУ». У якасці іграка «Энергетыка-БДУ» ў кастрычніку 2017 года быў заяўлены на матч Першай лігі з «Тарпеда» (0:0), хоць гэта супярэчыла ўмовам арэнднага пагаднення, з-за чаго пазней тарпедаўцам была прысуджана тэхнічная перамога 3:0.

У сакавіку 2018 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[2], а ў лютым 2019 года перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове[3]. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка «Оршы», у сезоне 2019 з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі.

Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане» і ў лютым падпісаў трохгадовы кантракт з клубам[4]. Гуляў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену ў канцы матча. У чэрвені 2021 года кантракт з «Нёманам» па пагадненні бакоў быў разарваны[5].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013Д3Віцебск-220
2014Д3Віцебск-2103
2015Д1Віцебск10
2016Д2Тарпеда113
2017 (1)Д2Орша80
2017 (2)Д2Энергетык-БДУ110
2018Д2Орша233
2019Д2Орша2717
2020Д1Нёман90
2021 (1)дубльНёман

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[6].

Зноскі

  1. Dmitri Ivanov // Transfermarkt — 2000.
  2. Минское “Торпедо” отдало Дмитрия Иванова в аренду “Орше”
  3. Пять человек подписали контракты с “Оршей”
  4. “Неман” подписал бомбардира из первой лиги
  5. Контракт нападающего Дмитрия Иванова с “Неманом” расторгнут по соглашению сторон
  6. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск-2
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск