wd wp Пошук:

Даля Грыбаўскайце

Даля Грыбаўскайце (літ.: Dalia Grybauskaitė; 1 сакавіка 1956, Вільнюс, Літоўская ССР, СССР) — літоўскі палітык, эканаміст па адукацыі. міністр фінансаў Літвы ў 20012004 гадах, камісар камітэту па бюджэту і фінансаваму праграмаванню Еўрапейскага Саюза ў 2004—2009 гадах. Перамагла на выбарах прэзідэнта Літвы 17 мая 2009 года.

Біяграфія

У 1983 годзе Даля Грыбаўскайце скончыла эканамічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта, а ў 1988 годзе атрымала ступень кандыдата эканамічных навук у Акадэміі Грамадскіх навук у Маскве. У 1991 годзе Грыбаўскайце скончыла курс у рамках спецыяльнай праграмы для кіраўнічых кадраў «School of Foreign Service» Джорджтаўнскага ўніверсітэта ў Вашынгтоне.

У 19901991 гадах кіравала навуковым аддзелам Эканамічнага Інстытуту, а ў 1991 годзе праграмным дырэктарам ва Урадзе Літоўскай Рэспублікі. З 1991 да 1993 года выконвала функцыі кіраўніка еўрапейскага дэпартамента Міністэрства міжнародных эканамічных сувязей. З 1993 года была дырэктарам эканамічнага дэпартамента ў Міністэрстве замежных спраў, адначасова кіравала Камітэтам Атрымання Дапамогі РНАRЕ і G-24, а таксама займалася стварэннем дагаворы аб вольным гандлі з Еўрапейскім Саюзам.

У 19941995 была надзвычайным паслом і паўнамочным міністрам падчас прадстаўніцтва Літвы ў Еўрапейскім Саюзе і прадстаўніком Каардынатара Дзяржаўнай Дапамогі ў Бруселі. З 1996 года Грыбаўскайце выконвала абавязкі паўнамочнага пасла ў пасольстве Літвы ў ЗША. У 19992000 займала пасаду віцэ-міністра фінансаў і займалася перамовамі Літвы з Міжнародным Валютным Фондам і Сусветным Банкам. У 20002001 — віцэ-міністр замежных спраў і намеснік кіраўніка літоўскай дэлегацыі якая вяла перамовы аб уваходзе Літвы ў Еўрасаюз.

У пачатку ліпеня 2001 года Грыбаўскайце заняла пасаду міністра фінансаў у толькі што ўтвораным урадзе Альгірдаса Бразаўскаса. 1 мая 2004 года, у дзень уваходу Літвы ў Еўрапейскі Саюз, яна была запрошана ў склад Еўрапейскай камісіі як камісар, адказваючы за адукацыю і культуру (разам з Вівіян Рэдзінг). Ва ўтворанай 22 лістапада 2004 года камісіі пад кіраўніцтвам Жазэ Барозу, яна адказвала за праграмаванне фінансаў і бюджэт.

У 2009 годзе Грыбаўскайце прыняла ўдзел у выбарах прэзідэнта Літвы. 26 лютага яна афіцыйна абвясціла аб удзеле ў выбарах як незалежны кандыдат. Яе кандыдатуру падтрымалі дзве ўрадавыя кааліцыі: Саюз Бацькаўшчыны і Ліберальны Рух.

Па выніках галасавання, якое адбылося 17 мая 2009 года, Даля Грыбаўскайце атрымала 69,09 % галасоў.[5]

20 кастрычніка 2010 года знаходзілася з працоўным візітам у Мінску.

У маі 2014 года адбыліся чарговыя выбары прэзідэнта Літвы. У першым туры, які адбыўся 11 мая, сярод 7 кандыдатаў Д. Грыбаўскайце заняла 1-е месца, атрымаўшы 45,92 % галасоў. Разам з кандыдатам, які заняў 2-е месца — Зігмантасам Бальчыцісам — прыняла ўдзел у другім туры. Па выніках другога тура Д. Грыбаўскайце атрымала 57,90 % галасоў супраць 40,10 % свайго апанента і была пераабраная на другі тэрмін.

12 ліпеня 2014 года ўступіла на пасаду прэзідэнта.

12 ліпеня 2019 года Даля Грыбаўскайце перадала паўнамоцтвы абранаму прэзідэнту Літоўскай Рэспублікі Гітанасу Наўседу.

Даля Грыбаўскайце, акрамя літоўскае, валодае англійскай, польскай, рускай і французскай мовамі.

Зноскі

  1. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1543098/Dalia-Grybauskaite
  2. Dalia Grybauskaite // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #173990282 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  5. Voting Results — Balsavimo rezultatai (англ.)  (літ.)
Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Сокала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Намеснікі міністра замежных спраў Літвы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Жанчыны-кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна заслуг pro Merito Melitensi
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі (Малдова)
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Джорджтаўнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Прэзідэнты Літвы
Катэгорыя·Камандоры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Эканамісты Літвы
Катэгорыя·Еўрапейскія камісары
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры Крыжа Прызнання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна святога Карла
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Жанчыны-прэзідэнты
Катэгорыя·Міністры фінансаў Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі на ланцугу