wd wp Пошук:

Дакудаў Первшы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дакудаў (значэнні). Даку́даў Пе́рвшы[1] (польск.: Dokudów Pierwszy) — вёска ў Польшчы, на рацэ Жарніцы, за 12 км на паўднёвы ўсход ад Бялы Падляскай і за 90 км на паўночны ўсход ад Любліна. Уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, частка вясковай гміны Бяла Падляска.

Гісторыя

Пятніцкая царква, да 1915 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Дакудаў (пад назвай Леўкава) датуецца 1504 годам, калі Леў Багавіцін надаў ёй магдэбургскае права. Паводле прывілея вялікага князя Аляксандра тут дазвалялася штогод праводзіць кірмаш і збудаваць замак у вёсцы старога гарадзішча. Пад 1529 годам мястэчка ўпамінаецца ўжо пад назвай Дакудаў.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Дакудаў увайшоў у Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства. У XVI стагоддзі ў мястэчку дзейнічаў праваслаўны манастыр[2], які прыняў Берасцейскую унію. У 1696 годзе ў Дакудаве з фундацыі Караля Станіслава Радзівіла была пабудавана новая драўляная царква. Да 1700 года мястэчка страціла магдэбургскае права[3].

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Дакудаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала мястэчка ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Дакудаве было 93 будынкі. У 1875 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перавялі тутэйшую царкву пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Дакудаў занялі нямецкія войскі, перад гэтым яго разам з царквой спалілі расійскія войскі.

Найноўшы час

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Дакудаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1928—1932 гадах тут была пабудавана новая ўніяцкая царква. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Дакудаў занялі войскі Трэцяга Рэйха.

У 1944 годзе Дакудаў занялі савецкія войскі, пасля чаго яго зноў перадалі Польшчы. У 1947 годзе тутэйшая царква была перароблена пад касцёл[4].

Насельніцтва

Славутасці

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Pawluczuk U.A. Życie monastyczne w II Rzeczypospolitej. — Białystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2007. S. 25.
  3. Krzysztofik R. Lokacje miejskie na obszarze Polski. Dokumentacja geograficzno-historyczna. — Katowice, 2007. S. 28—29.
  4. Katalog zabytków sztuki w Polsce. Województwo lubelskie powiat Biała Podlaska / red. K. Kolendo-Korczakowa, A. Oleńska, M. Zgliński. — Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 2006. S. 53-54.
  5. Słownik geograficzny… T. II. — Warszawa, 1881. S. 93.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты Бяльскага павета
Катэгорыя·Бяла Падляска (гміна)
Катэгорыя·Населеныя пункты Люблінскага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта