wd wp Пошук:

Грэбнік звычайны

Грэ́бнік звычайны[3][4], Грабеннік звычайны (Cynosurus cristatus) — від кветкавых раслін з роду Грэбнік (Cynosurus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Назва

Грэбник звычайны, аўсяніца, грэбнік[5][6].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 см. Сцябло прамастойнае, баразнаватае. Лісце чаргаванае, суцэльнае, вузкае, пляскатае, з гладкім краем, сядзячае. Кветкавыя каласкі дробныя, сабраныя ў коласападобную мяцёлку па 1—4 на галінцы. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Міжземнамор’я. Натуралізавалася на тэрыторыя Аўстраліі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[7]. Расце на сухіх лугах, палянах і ўзлесках, аблогах, пустках, газонах, каля дарог[7]. Утварае густыя дзярнінкі.

Ахоўваецца на тэрыторыі Эстоніі і ў Расіі (Удмурція і Яраслаўская вобласць)[7]. Вырошчваецца ў якасці кармавой і дэкаратыўнай расліны.

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. 1 2 3 Гребенник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Метлюжковыя
Катэгорыя·Кармавыя расліны