Грэ́бнік звычайны[3][4], Грабеннік звычайны (Cynosurus cristatus) — від кветкавых раслін з роду Грэбнік (Cynosurus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Грэбник звычайны, аўсяніца, грэбнік[5][6].
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 см. Сцябло прамастойнае, баразнаватае. Лісце чаргаванае, суцэльнае, вузкае, пляскатае, з гладкім краем, сядзячае. Кветкавыя каласкі дробныя, сабраныя ў коласападобную мяцёлку па 1—4 на галінцы. Плод — зярняўка.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Міжземнамор’я. Натуралізавалася на тэрыторыя Аўстраліі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[7]. Расце на сухіх лугах, палянах і ўзлесках, аблогах, пустках, газонах, каля дарог[7]. Утварае густыя дзярнінкі.
Ахоўваецца на тэрыторыі Эстоніі і ў Расіі (Удмурція і Яраслаўская вобласць)[7]. Вырошчваецца ў якасці кармавой і дэкаратыўнай расліны.