wd wp Пошук:

Грацскае пагадненне

Грацскае пагадненне — пагадненне аб спыненні агню паміж прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай Радаванам Караджычам і прэзідэнтам Харвацкай рэспублікі Герцаг-Босна Матэ Бобанам, складзенае 6 мая 1992 года ў аўстрыйскім горадзе Грацы. Мэтай пагаднення з’яўлялася спыненне канфлікту паміж сербскімі і харвацкімі сіламі, каб засяродзіцца на ўзяцці тэрыторый, кантралюемых баснійцамі[1]. На той момант пад кантролем сербаў знаходзілася каля 70 % тэрыторыі сённяшняй Босніі і Герцагавіны. Пры гэтым баснійцы складалі 44 % насельніцтва Рэспублікі Боснія і Герцагавіна і колькасна пераважалі ў складзе Баснійскага ўрада[2].

Гэта пагадненне, у сутнасці, з’яўлялася дадаткам да іншага пагаднення — Караджорджаўскага (складзена ў сакавіку 1991 года паміж прэзідэнтамі Туджманам і Мілошавічам з мэтай падзелу сфер уплыву ў Босніі і Герцагавіне і наступнай анексіяй «сербскіх» і «харвацкіх» раёнаў Сербіяй і Харватыяй адпаведна)[3]. Паміж новаўтворанымі вялікімі сербскім і харвацкім дзяржавамі заставалася буферная зона, што атрымала ў сербскіх і харвацкіх улад пагардлівую мянушку «Пашалык Аліі». Паводле меркавання некаторых ваенных аналітыкаў, Грацскае пагадненне было адным з найважнейшых дакументаў Баснійскай вайны[4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. ICTY: (IT-04-74) Prlic et al. , Date: 2007-04-02, Hearing Type: ED (англ.)
  2. The Tech: Warring Factions Agree on Plan to Divide up Former Yugoslavia (англ.)
  3. ICTY: Tihomir Blaškić judgement  (PDF, 703.7 КБ) (англ.)
  4. University of Westminster: Centre for the Study of Democracy: Lee Bryant: The Betrayal of Bosnia  (PDF, 692.9 КБ) (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Май 1992 года
Катэгорыя·Баснійская вайна
Катэгорыя·1992 год у палітыцы
Катэгорыя·Перамір’і
Катэгорыя·Гісторыя Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Гісторыя Федэрацыі Босніі і Герцагавіны