wd wp Пошук:

Радаван Караджыч

Ра́даван Кара́джыч (сербск.: Радован Караџић; 19 чэрвеня 1945) — палітычны дзеяч баснійскіх сербаў, прэзідэнт Рэспублікі Сербскай (19921995), паэт, прафесар псіхіятрыі.

Заснавальнік Сербскай дэмакратычнай партыі Босніі і Герцагавіны (1990). Падчас Грамадзянскай вайны, распачатай пасля абвяшчэння баснійскімі мусульманамі незалежнасці Босніі і Герцагавіны, узначаліў узброены супраціў, дамагаючыся тэрытарыяльных пераваг для баснійскіх сербаў. У 1995 падпісаў мірную дамову ў Дэйтане (ЗША), паводле якіх Боснія была падзеленая на мусульманскую, харвацкую і сербскую тэрыторыі.

Жыў у Бялградзе, хаваўся, пакуль не быў арыштаваны і не адпраўлены ў Гаагу.

У 2008 арыштаваны і з таго часу знаходзіцца ў турме Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі. У 2016 Радаван Караджыч прысуджаны да 40 гадоў турмы за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя падчас баснійскай вайны 1992—1995 гадоў. Ён, у прыватнасці, прызнаны вінаватым у генацыдзе ў Срэбраніцы — невялікім баснійскім горадзе, дзе ў ліпені 1995 годабылі забітыя ад сямі да васьмі тысяч баснійскіх мусульман. Па выніках разбору суд усклаў на Караджыча адказнасць за забойства, захоп закладнікаў і прымусовае перасяленне жыхароў Босніі і Герцагавіны. Яго прызналі вінаватым у т.л. па эпізодзе з аблогай горада Сараева, за час якой загінулі тысячы чалавек. Усяго абвінаваўчы прысуд быў вынесены па 10 эпізодах з 11. Караджыча апраўдалі толькі па абвінавачванні ў генацыдзе жыхароў сямі баснійскіх населеных пунктаў у 1992 годзе[1].

Абвінавачванне дамагалася для Караджыча павелічэння тэрміну зняволення з 40 гадоў да пажыццёвага і прызнання яго вінаватым у генацыдзе за яго меркаваную ролю ў злачынствах, якія здзяйсняліся супраць грамадзян несербскай нацыянальнасці ў некалькіх баснійскіх гарадах у першыя гады вайны. Караджыч тым часам прасіў разгледзець апеляцыю аб правядзенні новага суда. 20 сакавіка 2019 года cуд ААН у Гаазе прысудзіў Радавана Караджыча да пажыццёвага зняволення[2].

Зноскі

  1. nashaniva.by
  2. nashaniva.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Прэзідэнты Рэспублікі Сербскай
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Абвінавачаныя Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі
Катэгорыя·Палітыкі Югаславіі
Катэгорыя·Члены Сербскай дэмакратычнай партыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Баснійскай вайны