wd wp Пошук:

Алія Ізетбегавіч

Алія́ Ізетбе́гавіч (басн.: Alija Izetbegović; 8 жніўня 1925, Босанскі-Шамац — 19 кастрычніка 2003, Сараева) — пісьменнік, філосаф, мусульманскі актывіст. Прэзідэнт Рэспублікі Босніі і Герцагавіны ў 19901996 гадах, член Прэзідэнцкага Савета ў 1996—2000 гадах.

Біяграфія

Алія Ізетбегавіч нарадзіўся 8 жніўня 1925 года ў паўночнай частцы баснійскага горада Босанскі-Шамац (цяпер Шамац) [5]. Ён быў адным з пецярых дзяцей — дваіх сыноў і трох дачок — Мустафы і Хібы Ізетбегавічаў. Выхадзец са збяднелай арыстакратычнай сям’і. Яго дзед Ізет-бег Яхіч з Бялграда уцёк у Боснію ў 1868 годзе, пасля вываду асманскіх войскаў з Сербіі. Падчас службы ў якасці салдата ва Ускюдары, Ізет-бег ажаніўся з Сыдыкай Ханым, якая мела турэцкае паходжанне. Пара ўрэшце пераехала ў Босанскі-Шамац і мела 5 дзяцей. Дзед пазней стаў мэрам горада, і, паводле паведамленняў выратаваў сорак сербаў ад аўстра-венгерскіх улад, якія пераследвалі Гаўрылу Прынцыпа, які забіў эрцгерцага Франца Фердынанда ў чэрвені 1914 года.

Бацька быў бухгалтарам, ваяваў за аўстра-венгерскую армію на Італьянскім фронце ў час Першай сусветнай вайны і атрымаў сур’ёзныя траўмы, якія пакінулі яго ў стане паў паралізаванай прынамсі 10 гадоў. Ён абвясціў пра сваё банкруцтва ў 1927 годзе. У 1928 годзе яго сям’я пераехала ў Сараева.

У 1940 годзе ўступіў у рэлігійна-палітычную арганізацыю «Маладыя мусульмане». У 1943 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў у сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1946 годзе падчас службы ў югаслаўскай арміі быў прысуджаны да трох гадоў турэмнага зняволення за рэлігійную прапаганду і за актыўны ўдзел у дзейнасці арганізацыі «Маладыя мусульмане».

Усё 1949 годзе пасля выхаду на свабоду паступіў на юрыдычны факультэт Сараеўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1956 годзе. Працаваў юрыдычным кансультантам у транспартных кампаніях, адначасова працягваў займацца палітычнай дзейнасцю. У кампартыі ніколі не быў.

У 1970 годзе апублікаваў сваю «Ісламскую дэкларацыю», за што атрымаў 14 гадоў турмы (выйшаў датэрмінова ў 1989 годзе)[6].

У 1990 годзе быў абраны старшынёй Прэзідыума Босніі і Герцагавіны ў складзе былой Югаславіі.

На час яго знаходжання на пасадзе прыпадае Баснійская вайна. 2 мая 1992 года быў арыштаваны ў аэрапорце Сараева, але ўжо на наступны дзень выпушчаны ў абмен на свабодную эвакуацыю казармаў югаслаўскай арміі з Сараева. У 1994 годзе сустракаўся ў Сараеве з Усамам бен Ладэнам[7].

У 1995 годзе ў выніку праведзенай сумесна з харвацкай арміяй аперацыі «Бура» з тэрыторыі ліквідаванай Рэспублікі Сербская Краіна бегла 230—250 тысяч сербаў. У тым жа годзе падпісаў Дэйтанскае пагадненне ад Босніі і Герцагавіны.

19 кастрычніка 2003 года памёр ад захворвання сэрца, быў пахаваны на могілках «Ковачы».

Магіла Аліі Ізетбегавіча ў Сараева.

У жніўні 2006 года быў здзейснены акт вандалізму — была ўзарвана яго магіла[8].

Узнагароды

Сям’я

Сын — Бакір Ізетбегавіч — член Прэзідыума Босніі і Герцагавіны ад баснійскіх мусульман (з 6 лістапада 2010 года).

У кінематографе

Дакументальнае кіно

Заўвагі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Alija Izetbegovic // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alija Izetbegović // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Alija Izetbegovic // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Hamilton, 2014, p. 150
  6. Бирюков С., Давыдов А. Случай Боснии // Свободная мысль. — 2013. — № 6 (1642). — С. 54
  7. inosmi.ru: В 1994 году бин Ладен встречался в Сараево с Алием Изетбеговичем
  8. Lenta.ru: У свеце: У Сараеве падарвана магіла Аліі Ізетбегавіча

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Памерлі ў Босніі і Герцагавіне
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Каралевы Алены
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Баснійскай вайны
Катэгорыя·Члены Прэзідыума Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Прэзідэнты
Катэгорыя·Дысідэнты Югаславіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня