wd wp Пошук:

Portable Document Format

Запыт «PDF» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

PDF (абрэвіятура ад англ.: Portable Document Format, вымаўляецца пі-дзі-эф) — кроссплатформенны фармат электронных дакументаў, створаны фірмай Adobe Systems з выкарыстаннем шэрагу магчымасцей мовы PostScript. У першую чаргу прызначаны для прадстаўлення ў электронным выглядзе паліграфічнай прадукцыі, — значная колькасць сучаснага прафесійнага друкарскага абсталявання можа апрацоўваць PDF беспасярэдна. Для прагляду можна карыстацца афіцыйнай бясплатнай праграмай Acrobat Reader, а таксама праграмамі іншых распрацоўшчыкаў. Традыцыйным спосабам стварэння PDF-дакументаў з’яўляецца віртуальны прынтар, гэта значыць дакумент фактычна ствараецца ў сваёй спецыялізаванай праграме — графічным ці тэкставым рэдактары, САПР і г.д., а пасля экспартуецца ў PDF для распаўсюду ў электронным выглядзе, перадачы ў друкарню і да т.п.

PDF з’яўляецца адкрытым стандартам ISO 32000[4].

Фармат PDF дазваляе дадаваць неабходныя шрыфты (парадковы тэкст), вектарныя і растравыя выявы, формы і мультымедыя ўстаўкі. Падтрымлівае RGB, CMYK, некалькі тыпаў сціску растравай інфармацыі. Мае ўласныя тэхнічныя фарматы для паліграфіі: PDF/X-1, PDF/X-3. Уключае механізм электронных подпісаў для абароны і праверкі сапраўднасці дакументаў. Ёсць магчымасць імпартавання з большасці сучасных фарматаў тэкставых дакументаў, вектарных і растравых графічных фарматаў. У гэтым фармаце распаўсюджваецца вялікая колькасць спадарожнай дакументацыі.

Пабочныя праграмы для работы з PDF

Кросплатформенныя

Пад сістэмы Linux

Пад Microsoft Windows

Рознае

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20150617123515/http://acroeng.adobe.com/PDFReference/PDF%20Reference%201.0.pdf
  2. https://www.pdfa.org/iso-32000-22020-is-now-available/
  3. http://fileformats.archiveteam.org/wiki/PDF Праверана 24 жніўня 2016.
  4. Фармат PDF стаў міжнародным стандартам (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вектарная графіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных