wd wp Пошук:

Гомельскае партызанскае злучэнне

Гомельскае партызанскае злучэннепартызанскае злучэнне, якое дзейнічала на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Пачало складвацца ў лістападзе 1942 года, дзейнічала да верасня—лістапада 1943 года.

Гісторыя

З першых дзён нямецкай акупацыі Гомельскі падпольны абком КП(б)Б арганізаваў два партыйныя цэнтры для аператыўнага кіраўніцтва партызанскім рухам у паўднёвых і паўночных раёнах вобласці. Іх узначалілі А. А. Куцак (паўночныя раёны) і І. П. Кожар (паўднёвыя раёны). У ліпені—верасні 1942 года дзейнічаў штаб паўднёвай групы партызанскіх атрадаў, у лістападзе 1942 створаны штаб партызанскай групы партызанскіх атрадаў і некалькіх дыверсійных і арганізатарскіх груп, якія прыслалі з савецкага тылу. 5 лютага 1943 года штаб партызанскіх атрадаў паўднёвай групы перайменаваны ў штаб кіраўніцтва партызанскімі атрадамі, якому ў сакавіку—красавіку 1943 былі падпарадкаваны ўсе партызанскія фармірававанні, што дзейнічалі на тэрыторыі вобласці.

Партызанам Е. І. Барыкіну, А. Л. Ісачанку, П. І Кавалёву, І. П. Кожару, Ф. П. Котчанку, Ф. Я. Кухараву, Э. В. Лаўрыновічу, М. А. Міхайлашаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Камандаванне

Камандзір — Ілья Паўлавіч Кожар, начальнік штаба — Емяльян Ігнатавіч Барыкін.

Склад

У склад злучэння ўваходзілі:

2 асобна дзейныя атрады:

агульная колькасць — 16 300 партызан.

На тэрыторыі Гомельскай вобласці дзейнічалі партызанскія фармаванні, якія не ўваходзілі ў склад злучэння:

агульная колькасць — 872 партызаны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Гісторыя Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе