wd wp Пошук:

Рэчыцкая партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава

Рэчыцкая партызанская брыгада імя К. Я. Варашылавапартызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года на базе атрада імя К. Я. Варашылава (арганізаваны ў маі 1942 года на базе групы М. Ф. Турчынскага, якая дзейнічала са жніўня 1941 года). Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Рэчыцкага, Хойніцкага і Васілевіцкага раёнаў. 17 лістапада 1944 года брыгада (1368 партызан, тры атрады і разведрота) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Гісторыя

Партызаны ў жніўні 1943 года на чыгуначным участку РэчыцаБабічы падарвалі 320 рэек, паміж чыгуначнымі станцыямі Рэчыца — Васілевічы падарвалі чыгуначны мост цераз раку Ведрыч, пуцілі пад адхон 13 эшалонаў. Разграмілі нямецкія апорныя пункты ў вёсках Узнаж і Маканавічы Васілевіцкага раёна. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вызвалялі вёскі Берагавая Слабада, Унорыца Рэчыцкага раёна, захапілі пераправу і ўмацаваныя пазіцыі на правым беразе Дняпра каля вёскі Берагавая Слабада.

Памяць

У 1968 годзе ў вёсцы Гарноўка і ў 1976 годзе ў вёсцы Будка-Шыбенка Рэчыцкага раёна ў гонар брыгады былі пастаўлены абеліскі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе