wd wp Пошук:

1-я Буда-Кашалёўская партызанская брыгада

1-я Буда-Кашалёўская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе атрадаў, вылучаных 10-й Журавіцкай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага і Жлобінскага раёнаў. 2 кастрычніка, 20 — 25 лістапада, 2 снежня 1943 года брыгада (1585 партызан, 4 атрады) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Пазней у складзе брыгады былі створаны:

108-ы партызанскі атрад быў вылучаны ў самастойны.

15 кастрычніка 1943 года з асабовага складу 3-й роты 263-га атрада імя М. І. Кутузава арганізаваны атрад «Смерць фашызму» (расфарміраваны 4 лістапада таго ж года), а таксама згадваецца атрад імя Р. К. Арджанікідзэ, але яго баявая дзейнасць не праследжваецца.

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнікі штаба

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы ГомельЖлобін. У ліпені — жніўні 1943 года пусцілі пад адхон 27 эшалонаў, знішчылі 47 аўтамашын, 12 мастоў, захапілі 10 кулямётаў, 13 аўтаматаў і 180 вінтовак. У жніўні — верасні 1943 падарвалі больш за 1000 рэек.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе