wd wp Пошук:

Добрушская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна

Добрушская партызанская брыгада імя І. В. Сталінапартызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе партызанскага атрада імя В. М. Молатава (арганізаваны ў маі 1943). Дзейнічала на тэрыторыі Добрушскага, Веткаўскага, Церахоўскага раёнаў. 27 верасня 1943 года брыгада (771 партызан, два атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру дыверсійнай групы атрада імя В. М. Молатава Фёдару Якаўлевічу Кухараву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад

Касандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнік штаба

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках ГомельБранск, Гомель — Жлобін, Гомель — Бахмач. У жніўні і верасні 1943 года ўдзельнічалі ў баях за ўтрыманне партызанскай зоны і выхад з акружэння ў час карных аперацый. У верасні 1943 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Добрушскага раёна.

Памяць

У 1977 годзе ў вёсцы Харошаўка і ў 1980 годзе ў пасёлку Уборак Добрушскага раёна ў гонар брыгады былі пастаўлены стэлы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе