wd wp Пошук:

1-я Гомельская партызанская брыгада

1-я Гомельская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года на базе атрадаў імя М. І. Калініна (арганізаваны ў снежні 1941 года) і імя К. Я. Варашылава (Кармянскі, арганізаваны ў маі 1942 года). Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Чачэрскага, Кармянскага, Свяцілавіцкага, Веткаўскага раёнаў. 2—5 кастрычніка, 23 лістапада 1943 года брыгада (892 партызаны, чатыры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру дыверсійнага ўзвода атрада імя Калініна Эдуарду Віктаравічу Лаўрыновічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад

Камандаванне

Камандзір

Камісары

Начальнік штаба

Гісторыя

У ліпені — верасні 1943 года партызаны разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Залессе, Покаць Чачэрскага, Сялец Буда-Кашалёўскага раёнаў, вёсцы Лецяхі Краснагорскага раёна Арлоўскай вобласці, гарадскім пасёлку Карма. У жніўні 1943 года на чыгуначным участку СалтанаўкаГомель падарвалі больш за 1,5 тысячы рэек. З 24 верасня да 1 кастрычніка 1943 года ў баях знішчылі некалькі дзясяткаў аўтамашын, 2 цягачы, 2 гарматы, 2 танкі, разбілі нямецкі сапёрны батальён, захапілі штабныя дакументы. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі каля гарадскога пасёлка Карма.

Памяць

У 1967 годзе ў вёсцы Нісімкавічы і ў 1969 годзе ў пасёлку Яміцкі Чачэрскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнікі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе