wd wp Пошук:

Герб Кіеўскага ваяводства

Герб Кіеўскага ваяводства (польск.: Herb województwa kijowskiego) — геральдычны сімвал Кіеўскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, з 1569 года Каралеўства Польскага.

З 1-й чвэрці XIV ст. Кіеўскае княства ўваходзіла ў сферу ўплыву, а з 1360-х гадоў фактычна ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1390-я гады вялікі князь Вітаўт замест князя прызначыў у Кіеў сваіх намеснікаў, у 1471 годзе вялікі князь Казімір тлумачыў волю Вітаўта і ўрэшце сваю так, што князь Уладзімір Альгердавіч «пробѣгал» Кіеўскае княства для сябе і нашчадкаў, калі ад’ехаў да Масквы, такім чынам статус ваяводства быў яўна замацаваны.

Пасля Люблінскай уніі 1569 года Кіеўскае ваяводства перайшло ў склад Каралеўства Польскага.

Па ўмовах Андрусаўскага перамір’я 1667 года Каралеўства Польскае страціла большую частку ваяводства і яго сталіцу, але назва захавалася. Цэнтрам ваяводства быў Жытомір.

Апісанне

Вялікалітоўскі перыяд Да 1569 года[2] і пазней у крыніцах герб апісваюць як мядзведзя, які ідзе ў блакітным[3] або белым[4] полі.

Польскі перыяд З 1569 года герб Кіеўскага ваяводства ў складзе Польскай кароны[5] апісваюць як белую постаць святога Міхаіла Арханёла ў чырвоным полі, які трымае ў правай руцэ аголены меч, апушчаны ўніз, а ў левай — похвы, апушчаныя ўніз такім чынам, што іх канец датыкаецца вастрыя мяча[6].

Гісторыя

Архангел Міхаіл з часоў Кіеўскай Русі лічыўся абаронцам Кіева і Кіеўскай зямлі[7].

У 1507—1517 гадах на ўзор герба Кіеўскага ваяводства створаны герб Навагрудскага ваяводства з выявай Міхала Арханёла. З гэтага часу кіеўская харугва мяняецца, на ёй з’яўляецца герб з выявай чорнага мядзведзя. Канчаткова герб з мядзведзем замацаваўся на Віленскім сейме ў 1529 годзе. Пачатковыя выява і колер герба зафіксаваны ў гербоўніку Stemmata Polonica[1].

Герб з мядзведзем выяўляўся на вялікалітоўскіх пячатках да падзелаў Рэчы Паспалітай. Барташ Папроцкі ў сваёй кнізе «Гербы польскага рыцарства» (1584), прылічаў герб з мядзведзем да асноўных гербоў Вялікага княства Літоўскага, побач Пагоні і Калюмнаў. У вялікалітоўскай геральдыцы да падзелаў Рэчы Паспалітай як герб ваяводства ўжываўся чорны мядзведзь, якім ідзе на светлым полі[2].

Пасля пераходу ваяводства да Польскай Кароны ў 1569 годзе, у польскай геральдыцы ў асноўным ўжываўся герб з выявай Арханёла Міхаіла з апушчанымі ўніз мячом і похвамі. У новым гербе (лац.: vir armatus) меч, апушчаны ўніз вастрыём, быў сімвалам падпарадкавання польскаму каралю[8].

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Шаланда А. І. Зямельныя гербы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў ХІV–ХVІІІ ст. // Герольд Litherland, № 2, 2001 г. (бел.)
  2. 1 2 Stefan Krzysztof Kuczyński[pl]. Polskie herby ziemskie. 1993
  3. Гербоўнік Stemata Polonica — Парыж, 1550-е гг.
  4. З гербоўніка Каспера Нясецкага. Выданне 1839 года
  5. Грушевський М. Державний герб України // Народна воля, 25(12).11.1917 р.
  6. Samuel Orgelbrand Encyklopedia powszechna. — 1863. — s. 640.
  7. Рево О. А. «Тризуб» — герб Украины Архівавана 5 лютага 2022. // Наука и жизнь, № 5, 1994 г.
  8. Румянцева В. В. Эмблемы земель и гербы городов Левобережной Украины периода феодализма — К.: Наукова думка, 1986 — С. 44

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Кіеўскае ваяводства
Катэгорыя·Гербы ваяводстваў Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Гербы ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта