wd wp Пошук:

Каспар Нясецкі

Каспар Нясе́цкі (31 снежня 1682, Вялікая Польшча — 9 ліпеня 1744) — польскі гісторык, генеалог.

Біяграфія

Вучыўся ў езуіцкіх навучальных установах у Кракаве, Любліне, Луцку, Кросне, Яраславе. У 1699 годзе ўступіў у ордэн езуітаў, з 1710 года святар. Выкладаў у навучальных установах у Быдгашчы, Хойніцах, Калішы. 3 1715 года прапаведнік у Раве Мазавецкай, Кракаве, Любліне, Калішы, Львове, Краснаставе, з 1724 загадваў у Краснаставе езуіцкай духоўнай семінарыяй і касцелам, з перапынкам у 1740—1741 гадах, калі ўзначальваў шляхецкі канвікт у Сандаміры.

Навуковая дзейнасць

Склаў гербоўнік «Карона польская» (т 1—4, 1728—1743), генеалагічныя артыкулы якога заснаваны на багатым, крытычна апрацаваным архіўным матэрыяле. Праца змяшчае дзяржаўныя гербы Польшчы і ВКЛ, ваяводстваў, спісы манархаў Рэчы Паспалітай, сенатараў, міністраў, маршалкаў Пасольскай ізбы і трыбуналаў. Асноўнае месца адведзена вопісу шляхецкіх гербаў і радаводаў, у т. л. беларускіх родаў. Звесткі некаторых артыкулаў выклікалі судовыя спрэчкі з магнатамі і шляхтай. 3 часам праца набыла аўтарытэт дакументальнай крыніцы і выкарыстоўвалася для пацвярджэння шляхецкіх правоў у расійскай і аўстрыйскай частках былой Рэчы Паспалітай пасля яе падзелаў. У 19 ст. гербоўнік з дапаўненнямі А. Нарушэвіча, I. Красіцкага, I. Лялевеля, звесткамі з іншых крыніц перавыдадзены Я. Н. Баброўскім пад назвай «Польскі гербоўнік» (т 1—10, 1839-1845, перавыдадзены ў 1979).

Зноскі

  1. Kasper Niesiecki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13037573X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Памерлі 9 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1682 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1744 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Люблінскім ваяводстве