wd wp Пошук:

Генрых Антон дэ Бары

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бары.

Генрых Антон дэ Бары́ (ням.: Heinrich Anton de Bary[6], 26 студзеня 1831, г. Франкфурт-на-Майне, Германія19 студзеня 1888, г. Страсбург, Эльзас-Латарынгія, Германская імперыя) — нямецкі батанік, адзін з заснавальнікаў мікалогіі і ліхеналогіі.

Біяграфія

Антон дэ Бары нарадзіўся ў сям’і лекара, але ўжо ў школе зацікавіўся батанікай. Аднак у 1849-1853 гадах вывучаў медыцыну ў Гайдэльбергу, Марбургу і Берліне. Медыцынскай практыкай ён займаўся толькі адзін год і ў 1855 годзе стварыў батанічную лабараторыю, першую ў Германіі.

У 1867 годзе ў Гале заснаваў існуючы да гэтага часу Інстытут батанікі, аднак з-за панавалай там бюракратыі пераехаў у Страсбург, куды яго запрасілі на пасаду дэкана прыродазнаўчага факультэта.

Аўтар навуковых прац па марфалогіі, біялогіі і гісторыі развіцця грыбоў, лішайнікаў, міксаміцэтаў, водарасцей, параўнальнай анатоміі вышэйшых раслін.

Высветліў гетэратрофны характар жыўлення грыбоў; паказаў, што паразітныя грыбы з’яўляюцца ўзбуджальнікамі хвароб вышэйшых раслін (1853). Адкрыў і вывучыў палавы працэс у фікаміцэтаў і сумчатых грыбоў, даследаваў цыкл развіцця ржаўнікаў (1863), правёў шматлікія даследаванні водарасцей-кан’югатаў.

Прапанаваў першую філагенетычную сістэму грыбоў.

У 1863 годзе адначасова з Луі Пастэрам даследаваў пытанне аб самазараджэнні жыцця.

Прафесар універсітэтаў у Фрайбургу (1855), Гале (1867) і Страсбургу (1872).

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1884).

Некаторыя публікацыі

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Heinrich Anton de Bary // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. Dictionnaire culturel de Strasbourg: 1880-1930 / R. Recht, J. Richez, I. LaboulaisStrasbourg: Presses universitaires de Strasbourg, 2017. — P. 597. — ISBN 978-2-86820-988-7
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  6. International Plant Names Index: Heinrich Anton de Bary (1831—1888)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Франкфурце-на-Майне
Катэгорыя·Выкладчыкі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Біёлагі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Страсбуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1831 годзе
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Міколагі Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Марбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1888 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Батанікі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Мікрабіёлагі Германіі
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Страсбурскага ўніверсітэта