wd wp Пошук:

Мікалогія

Раздзел батанікі

Мікалогія


Аб'екты даследавання

Расліны · Водарасці
Грыбы і інш…

Раздзелы батанікі

Альгалогія · Анатомія раслін · Брыялогія · Геабатаніка · Геаграфія раслін · Дэндралогія · Дыяспаралогія · Карпалогія · Ліхеналогія · Мікагеаграфія · Мікалогія · Марфалогія раслін · Палеабатаніка · Паліналогія · Сістэматыка раслін · Фізіялогія раслін · Фітапаталогія · Фларыстыка · Экалогія раслін · Этнабатаніка

Знакамітыя батанікі

Тэафраст
Жазеф Пітон дэ Турнефор
Карл Ліней
Адольф Генрых Густаў Энглер
Армен Лявонавіч Тахтаджан
іншыя…

Гісторыя

Гісторыя батанікі
Знакамітыя кнігі па батаніцы
Батанічная ілюстрацыя

Мікалогія

Мікалогія (ад стар.-грэч.: μύκης — грыб) — раздзел біялогіі, навука, якая вывучае грыбы. Вывучае марфалагічныя, біялагічныя, фізіялагаічныя, біяхімічныя, экалагічныя асаблівасці грыбоў, іх геаграфію, сістэматыку, філагенію, значэнне ў жыцці чалавека.

Мікалогія можа быць агульнай, воднай, глебавай, фітапаталагічнайй, медыцынскай, ветэрынарнай, тэхнічнай і інш.

Цесна звязана з фітапаталогіяй, ліхеналогіяй, мікрабіялогіяй. Мае важнае значэнне для медыцыны, ветэрынарыі, сельскай гаспадаркі, мікрабіялагічнай, харчовай прамысловасці і інш.

Гісторыя

Да сярэдзіны 19 стагоддзя характэрны апісанне і спробы класіфікацыі грыбоў, пераважна макраскапічных (Н. А. Вейнман(руск.) бел., К. Клузіус(руск.) бел., Х. Персан(руск.) бел., Э. М. Фрыс і інш.). У другой палове XIX стагоддзя, з пачаткам вывучэння патагенных грыбоў, мікалогія вылучылася ў самастойную навуку (А. дэ Бары, М. С. Варонін, О. Брэфельд(руск.) бел., Л. Р. Цюлан(руск.) бел., Ш. Цюлан(руск.) бел. і інш.). З канца XIX стагоддзя развіваюцца фізіялогія і біяхімія грыбоў, эксперыментальныя метады даследаванняў (А. А. Ячэўскі(руск.) бел., Г. А. Клебс(руск.) бел., Л. І. Курсанаў(руск.) бел., М. А. Навумаў(руск.) бел., В. Г. Траншэль(руск.) бел. і інш.).

Выбітныя навукоўцы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Мікалогія