wd wp Пошук:

Гемарой

Гемарой (грэч.: αἷμα + ῥεῖν – кроў + цекчы; народная назва — пачачуй[3]) — захворванне, звязанае з трамбозам, запаленнем, паталагічным пашырэннем і звітасцю гемараідальных вен, якія ўтвараюць вузлы вакол прамой кішкі. Суправаджацца ўзнікненнем такіх хвароб, як вострая і хранічная анальная трэшчына, рэктальны свішч, гнайнікі вакол прамой кішкі і нетрыманне газаў. Ускладненні хваробы выклікаюць ацёк анальнай адтуліны, гнойны парапрактыт(англ.) бел. і амярцвенне(англ.) бел. тканак гемараідальнага вузла.

Папярэджанне

Узнікненне хваробы прадухіляе:

Фактары, якія спрыяюць развіццю гемарою

Праявы

Хвароба напачатку выяўляецца пра смыленне, сверб, паколванне і распіранне ў вобласці задняга праходу пры спаражненні. Вакол ануса ўтвараецца балючае зацвярдзенне ў выглядзе сплацення пашыраных крывяных сасудаў. З часам боль пачынае ўзнікаць пры кашлі і руху цела, што замінае стаяць, хадзіць і сядзець. Затым падчас спаражнення з’яўляецца крывацёк, што выклікае малакроўе і слабасць[4].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Ю.В. Мялешка, В.Л. Залуцкая. Хваробы ў паданнях беларусаў-сялян мінулых стагоддзяў(нявызн.), Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт . Праверана 12 красавіка 2013.
  4. Вольга Цыбульская. Гемарой: сарамлівасць і страх — прэч // Краіна здароўя. — 6 красавіка 2011. — № 17 (253). — С. 3.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Практалогія
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні прамой кішкі
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта