wd wp Пошук:

Літр

Літр (л, l, L, ℓ) — адзінка вымярэння аб’ёму, дапушчальная да ўжывання нараўне з адзінкамі СІ.

1 л = 10−3 м3 = 1 дм3 (кубічны дэцыметр) = 103 см3 (кубічных сантыметраў)

Вытворныя ад літра адзінкі — мілілітр (мл, ml), мікралітр і дэкалітр (dal).

1 мл = 10−3 л = 10−6 м3 = 1 см3

1 дал = 10 л = 10−2 м3

Аб’ём літра

У 1901 годзе рашэннем 3-й Генеральнай канферэнцыі па мерах і вагам літр быў вызначаны як аб’ём 1 кг чыстай вады пры нармальным атмасферным ціску (760 мм рт. сп.) і тэмпературы найбольшай шчыльнасці вады (4 °С). Такім чынам, аб’ём 1 літра быў прыняты за 1,000028 дм3.

У 1964 годзе 12-я Генеральная канферэнцыя па мерах і вагам адмяніла гэтае азначэнне і прыняла, што 1 л = 1 дм3.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Адзінкі вымярэння
Адзінкі вымярэння аб’ёму