wd wp Пошук:

Паталогія

Паталогія (ад грэч.: Παθος — пакута, боль, хвароба і грэч.: λογος — вучэнне) — навука, якая вывучае заканамернасці ўзнікнення, развіцця і вынікі хвароб; тэарэтычная аснова медыцыны.

Дае магчымасць выявіць сутнасць хваробы, яе функцыянальныя і структурныя праявы, вызначыць прынцыпы прафілактыкі і лячэння.

Найбольш агульныя прычыны і заканамернасці паталагічных працэсаў (алергіі, атрафіі, гарачкі, дыстрафіі, запалення, некрозу, парушэнняў лімфа- і кровазвароту) вывучае агульная паталогія, канкрэтныя хваробы — асобная паталогія.

Падзяляецца на паталагічную анатомію і паталагічную фізіялогію.

У біялогіі адносіцца да даследавання структурных і функцыянальных змяненняў у клетках, тканках і органах пры захворваннях. У медыцыне слова паталогія — часта сінонім захворвання.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Паталогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара