wd wp Пошук:

Галіпальскі паўвостраў

Запыт «Галіпалі» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. .mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0} Галі́пальскі паўвостраў, Галі́палійскі паўвостраў, або Галі́палі (турэцк.: Gelibolu, грэч.: Καλλίπολις), у старажытнасці Херсанес Фракійскі — паўвостраў у еўрапейскай частцы Турцыі. Размешчаны паміж Сараскім залівам Эгейскага мора і пралівам Дарданэлы. Даўжыня каля 90 км (з паўднёвага захаду на паўночны ўсход), шырыня да 20 км. Вышыня да 420 м.

Адміністрацыйна паўвостраў уваходзіць у склад іла Чанакале, гістарычна і геаграфічна ў рэгіён Усходняя Фракія. На ўзбярэжжы праліва Дарданэлы размешчаны горад Гелібалу (старая назва Галіпалі, 40 тыс. жыхароў у 1990 годзе).

Гісторыя

Антычнасць

У старажытныя часы Галіпальскі паўвостраў быў вядомы грэкам, а потым і рымлянам, як Херсанес Фракійскі (ад грэч.: Χερσόνησος — «паўвостраў»). Пасяленцы са Старажытнай Грэцыі, заснавалі на паўвостраве каля 12 гарадоў, у тым ліку горад, які даў новую назву ўсяму паўвостраву ў далейшым — Kallípolis (грэч.: Καλλίπολις; пазней Gallipolis).

У 493 годзе да н.э. — паўвостраў быў захоплены персамі пасля пачатку грэка-персідскіх войнаў.

Пасля выгнання персаў паўвостравам у розныя часы кіравалі Афіны, Спарта, Македонія.

У 196 годзе да н.э. паўвостраў захапіў цар Селеўкідаў Антыёх III Вялікі.

З 188 года да н.э. паўвостравам уладарыў цар Пергамскага царства Эўмен II.

У 133 г. да н.э. паўвостраў перайшоў да рымлян, потым стаў часткай Усходняй Рымскай імперыі з моманту яе заснавання ў 330 годзе нашай эры.

Сярэдневякоўе

У 1190 годзе тут перапраўлялася ў Малую Азію армія крыжакоў на чале з Фрыдрыхам Барбароса.

У 1204 годзе горад заваяваны венецыянцамі і да 1235 года тэрыторыя знаходзілася пад кантролем Лацінскай імперыі, потым вернута Візантыйскай імперыі, якая трымала яе да 1376 года (апроч перыядаў 1204—1235 і 1354—1366). У гэты час паўвостраў меў важнае значэнне для гандлёвых шляхоў у рэгіёне — венецыянскія і генуэзскія купцы складзіравалі тут свае тавары.

У 1306 годзе абложаны, спустошаны і разбураны каталонцамі. У 1354 годзе крапасныя ўмацаванні Галі́палі сур’ёзна пацярпелі ад землетрасення і горад быў лёгка захоплены асманамі. У 1366 годзе Рымскі Папа абвясціў крыжовы паход, крыжакі пад кіраўніцтвам Амадэя VI адваявалі горад і перадалі яго назад Візантыі. Але Візантыя была занадта слабая, каб трымаць Галіпалі і ў 1376 годзе Андронік IV сам перадаў паўвостраў асманам, што спрыяла ўзбагачэнню асманскай дзяржавы ад мыта і транзітнага гандлю.

29 мая 1416 года паміж Лампсакам і Галіпалі венецыянскі флот атрымаў марскую перамогу над асманамі. Ваенным значэннем Галіпалі была магчымасць закрыць шлях суднам па моры, а таксама сухапутны шлях па паўвостраве.

Новы час

Падчас Крымскай вайны Галі́палі стаў галоўным лагерам для брытанскіх і французскіх войскаў у 1854 годзе. У сакавіку 1854 года брытанскія і французскія інжынеры пабудавалі лінію абароны даўжынёй 11,5 км (7,1 мілі), каб абараніць паўвостраў ад магчымага нападу Расіі і такім чынам забяспечыць кантроль над шляхам да Міжземнага мора, у 1864 годзе таксама французскімі інжынерамі пабудаваны шэраг умацаванняў, у 1877 годзе абноўленых і ўзмоцненых.

Падчас Першай Балканскай вайны асманская армія знішчыла, разрабавала і спаліла ўсе грэчаскія вёскі каля Галі́палі.

Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915—1916 гадах на паўвостраве праходзілі цяжкія баі паміж войскамі Антанты і асманскімі войскамі падчас Дарданэльскай аперацыі.

У 1920—1921 гадах на Галіпальскім паўвостраве размясціліся часці Рускай арміі генерала П. М. Урангеля, эвакуіраваныя з Крыма. Рускі ваенны лагер у Галі́палі ператварыўся ў ваенны цэнтр Белай эміграцыі. 22 лістапада 1921 года ў Галі́палі было створана «Таварыства Галіпалійцаў» — адна з актыўных вайсковых антыкамуністычных арганізацый «Рускага белага замежжа».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі паўвостраваў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Паўвостравы Турцыі
Катэгорыя·Картка на Геакары: выправіць: лікавыя параметры
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Множныя параметры
Катэгорыя·Паўвостравы Еўропы
Катэгорыя·Паўвостравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Усходняя Фракія
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Турцыі