wd wp Пошук:

Крымская вайна

Крымская вайна 1853—1856, таксама Усходняя вайна — вайна паміж Расійскай імперыяй і кааліцыяй у складзе Брытанскай, Французскай, Асманскай імперый і Сардзінскага каралеўства. Баявыя дзеянні разварочваліся на Каўказе, ў Дунайскіх княствах, на Балтыйскім, Чорным, Белым, Баранцавым морах, а таксама на Камчатцы. Найбольшага напружання яны дасягнулі ў Крыму.

Да сярэдзіны XIX стагоддзя Асманская імперыя знаходзілася ў стане заняпаду, і толькі прамая ваенная дапамога Расіі, Англіі, Францыі і Аўстрыі дазволіла султану двойчы прадухіліць захоп Канстанцінопаля мяцежным васалам Мухамедам Алі Егіпецкім. Акрамя таго, працягвалася барацьба праваслаўных народаў за вызваленне ад асманскага ярма. Гэтыя чыннікі прывялі да з’яўлення ў рускага імператара Мікалая I на пачатку 1850-х гадоў думак пра аддзяленне балканскіх уладанняў Асманскай імперыі, населеных праваслаўнымі народамі чаму працівіліся Вялікабрытанія і Аўстрыя. Вялікабрытанія, акрамя таго, імкнулася да выцяснення Расіі з чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа і з Закаўказзя. Імператар Францыі Напалеон III, хоць і не падзяляў планаў англічанін па аслабленні Расіі, лічачы іх празмернымі, падтрымаў вайну з Расіяй як рэванш за 1812 год і як сродак умацавання асабістай улады.

У ходзе дыпламатычнага канфлікту з Францыяй па пытанні кантролю над царквой Раства Хрыстова ў Віфлееме, Расія з мэтай аказання ціску на Турцыю акупавала Малдавію і Валахію, якія знаходзіліся пад пратэктаратам Расіі па ўмовах Адрыянопальскага мірнага дагавора. Адмова рускага імператара Мікалая I вывесці войскі прывёў да аб’яўлення 4 (16) кастрычніка 1853 года Турцыяй, а за ёй Вялікабрытаніяй і Францыяй, вайны Расіі

У ходзе пачаўшыхся баявых дзеянняў саюзнікам атрымалася, выкарыстоўваючы тэхнічнае адставаннє рускіх войскаў і нерашучасць рускага камандавання, сканцэнтраваць колькасна і якасна пераўзыходзячыя сілы арміі і флоту на Чорным моры, што дазволіла ім зрабіць паспяховую высадку ў Крыме дэсантнага корпуса, нанесці расійскай арміі шэраг параз і пасля гадавой аблогі захапіць паўднёвую частку Севастопаля — галоўнай базы рускага Чарнаморскага флоту. Севастопальская бухта, месца дыслакацыі расійскага флоту, засталася пад кантролем Расіі. На Каўказскім фронце рускім войскам атрымалася нанесці рад паражэнняў турэцкай арміі і захапіць Карс. Аднак пагроза далучэння да вайны Аўстрыі і Прусіі вымусіла рускіх прыняць навязаныя саюзнікамі ўмовы міру. Падпісаны ў 1856 годзе прыніжальны Парыжскі мірны дагавор запатрабаваў ад Расіі вярнуць Асманскай імперыі ўсё захопленае ў паўднёвай Бесарабіі, у вусці ракі Дунай і на Каўказе; імперыі забаранялася мець баявой флот у Чорным моры, абвешчаным нейтральнымі водамі; Расія спыняла ваеннае будаўніцтва на Балтыйскім моры, і многае іншае.

Зноскі

  1. Очерки истории Грузии. Том 5  : В 8-и т. / АН ГССР, Ин-т ист., археол. и этнографии - Тб. : Мецниереба : Тип. АН ГССР - ; 21см. [MFN: 2511] Т.5 : Грузия в XIX веке / [Ред.: М. Гаприндашвили, О. Жорданиа] -, 1990 - 614с. : ил. - - Библиогр. в подстроч. примеч. - ISBN 5-520-00499-4 : [4л.], 18500экз. [MFN: 2513] UDC: 9(479.22)“19”
  2. 1 2 Clodfelter 2017, p. 180.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Крымская вайна
Войны XIX стагоддзя
Вікіпедыя:Артыкулы пра канфлікты з састарэлымі параметрамі
Руска-турэцкія войны
Вікіпедыя:Артыкулы без спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных