wd wp Пошук:

Спарта

Спарта (грэч.: Σπάρτη) — горад у Грэцыі ў вобласці Лаконія на поўдні паўвострава Пелапанес, у даліне ракі Эўротас. У Старажытнай Грэцыі Спарта была горадам-дзяржавай.

Гісторыя

Старажытная Спарта

Тэрыторыя Старажытнай Спарты

Горад Спарта стаяў на рацэ Еўрот. Тэрыторыя дзяржавы каля 1000 г. да н.э. была заваяваная дарыйцамі, якія частку старых жыхароў-ахейцаў ператварылі ў перыекаў (палітычна бяспраўных, але па-грамадзянску вольных), частку ў ілотаў (дзяржаўных рабоў); самі дарыйцы склалі панавальнае саслоўе спартыатаў.

У IX стагоддзі да н.э. заканадаўства Лікурга зрабіла з Спарты моцную ваенную дзяржаву, у двух войнах яны заваявалі Месенію і набылі гегемонію над Пелапанесам і нават перавагу ва ўсёй Старажытнай Грэцыі аж да перыяду Грэка-персідскіх войн.

У суперніцтве з афінянамі спартанцы перамаглі іх у Пелапанескай вайне (431404 гадах да н.э.), але страцілі сваю перавагу ў 371 годзе да н.э. у вайне з Фівамі. Пасля няўдачы рэформаў Агіса і Клеамена ў III стагоддзі да н.э., Спарта ў паразе пры Селазіі ў 221 годзе да н.э. канчаткова страціла сваё значэнне і ў 146 годзе да н.э. патрапіла пад уладу Рыма.

Незалежная Грэцыя

Лаконія

Сучасны горад Спарта закладзены ў 1834 годзе. Адміністрацыйны цэнтр нома Лаконія. 14,5 тысяч жыхароў (1981). Гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёна даліны р. Эўротас. Дробныя прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, тытунёвай і хімічнай прамысловасці.

Культура

Асноўнымі славутасцямі сучаснай Спарты з’яўляюцца размешчаныя ў яе наваколлях руіны Старажытнай Спарты. Захаваліся фрагменты антычных будынкаў VII стагоддзя да н.э. — II стагоддзя н.э.: Акропаль з храмам Афіны (VI у. да н.э.), храмы (7-5 стст. да н.э.), тэатр (1-2 стст. н.э.).

Камп’ютарныя гульні

У Rome: Total War Спарта выступае сталіцай грэчаскай дзяржавы 200-ых гадоў да н.э.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Спарта
Катэгорыя·Старажытная Грэцыя