wd wp Пошук:

Галіна Рахманаўна Вінаградава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вінаградава. Галіна Рахманаўна Вінаградава (нар. 1 лістапада 1946, г. Чкалаўск, Таджыкская ССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1969 годзе Таджыкскі політэхнічны інстытут. З 1969 года архітэктар, з 1972 — старэйшы архітэктар у інстытуце Белдзяржпраект. Са снежня 1977 года — кіраўнік групы ў Мінскім аддзяленні «Саюзводаканалпраекта». У 1992-2004 гадах у інстытуце «Белводаканалпраект». У 2004—2008 гадах эксперт, потым вядучы эксперт у гарадской экспертызе. У 20082012 гадах начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела «Мінскрамбуда». У 2012-14 гадах галоўны спецыяліст праектнага аддзела ў прыватнай фірме.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскіх калектывах): серыя жылых дамоў сельскага будаўніцтва 3-АПБ; серыя тыпавых праектаў 9-ці павярховых жылых дамоў з аб’ёмных блокаў 3А-АПБ(руск.) бел.; Інстытут удасканалення настаўнікаў (19691974); удзельнічала ў распрацоўцы праектаў 5- і 9-павярховых жылых дамоў галерэйнага тыпу, 9-павярховага 279-кватэрнага жылога дома галерэйнага тыпу па вул. Бельскага ў г. Мінску (1976); Рэканструкцыя піянерскага лагера ў Астрашыцкім Гарадку (19761977).

Аўтарскія праекты: Службова-бытавы корпус аэрапорта «Мінск-2» (19771979); корпус рэагентнай гаспадаркі ў Жлобіне; вертыкальны блок помпавай станцыі ў Беразняках Пермскай вобласці; воданапорная помпавая станцыя ў Северадзвінску; прамысловы пляцоўкі па ачыстцы вады ў Пінску, Асіповічах, Баранавічах, Гомелі (19771992), прамысловыя пляцоўкі вычышчальных збудаванняў у Брэсце, Пінску, Магілёве, у СтаўрапаліСтаўрапальпалімір»); КНС у Ялабузе Маскоўскай вобласці (19922004); капрамонт, рэканструкцыя жылых дамоў, школ, дзіцячых садоў (20082012); адміністрацыйна-вытворчы будынак у г. Мінску, аўтамыйкі ў Гомельскай вобласці, у Бараўлянах, зона адпачынку на Нарачы (20122014).

Узнагароды

Узнагароджана дыпломам III ступені ВДНГ СССР (1974) за сельскія жылыя дамы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сагдыйскай вобласці
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя М. Асімі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе