wd wp Пошук:

Ялабуга

Ялабуга (руск.: Елабуга, татар.: Алабуга) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ялабужскага раёна Татарстана. Уваходзіць у Наберажначалнінскую агламерацыю. Насельніцтва 73 913 чалавек (2019 год). Нафтавая прамысловасць, машынабудаванне, прамысловасць будматэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць.

Размешчаны на рацэ Каме. З’яўляецца адным з найстаражытнейшых паселішчаў Татарстана, адзначыўшым сваё тысячагоддзе ў 2007 годзе.

Гісторыя

Сімвал горада — вежа Ялабужскага гарадзішча

Навуковы Савет Інстытута гісторыі Акадэміі Навук Рэспублікі Татарстана вызначыў, што Ялабуга ўзнікла на мяжы X—XI стагоддзяў і сфарміравалася як паселішча гарадскога тыпу каля 1005—1010 гадоў. У XII ст. была пабудавана белакаменная мячэць (Ак-Мячэць) з васьмю вежамі і паўвежамі, падобная да саборных мячэцяў у Біляры і Боўгары і маючая аналагі ў мячэцях-фартэцыях у Сусе (Туніс) і Багдадзе (Ірак).

У пачатку XVII стагоддзя захапіўшыя гэтыя землі маскавіты заснавалі на месцы старажытнай Алабугі сяло Трохсвяцкае. У 1780 годзе імператрыца Кацярына II надала Ялабузе статус павятовага горада Вяцкай губерні, насельніцтва якога на той час складала каля 1 000 чалавек. Росквіт горада прыйшоўся на другую палову XIX ст., дзякуючы дынастыі купцоў-прамыслоўцаў Ушковых, якія ўжо ў 1850 годзе пабудавалі ў Ялабузе першы хімічны завод.

У пачатку XX ст. насельніцтва горада складала 10 000 чалавек. 16 лістапада 1917 года ў горадзе была абвешчана Савецкая ўлада. 2 мая 1919 года горад занялі белагвардзейцы (армія Калчака), але ўжо 25 мая, пад націскам Чырвонай Арміі, пакінулі горад.

У 1921—1928 гг. Ялабуга — цэнтр Ялабужскага кантона, а з 1930 г. — Ялабужскага раёна Татарскай АССР. Падчас Другой сусветнай вайны (1941—1944 гг.) у горадзе знаходзіўся ў эвакуацыі філіял Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Таксама тут жыла і 31 жніўня 1941 года скончыла жыццё самагубствам паэтка Марына Цвятаева.

Пасля вайны ля Ялабугі знайшлі радовішча нафты. У 1985 годзе ў горадзе быў заснаваны Камскі трактара-тэхнічны завод, які ў 1988 г. быў канверсійна перапрафіляваны ў Ялабужскі завод легкавых аўтамабіляў, на пляцоўцы якога ў 2005 г. была заснавана асобая эканамічная зона «Алабуга». 24-26 жніўня 2007 года было адзначана тысячагоддзе Ялабугі.

Славутасці

вул. Спаская. У цэнтры — Спаскі сабор

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Численность населения муниципальных образований Республики Татарстана начало 2019 года(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Татарстана