wd wp Пошук:

Гайнаўка

Га́йнаўка (польск.: Hajnówka) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Гайнаўка.

Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Беластока, каля заходняй ускраiны Белавежскай пушчы, на тэрыторыі Усходняй Беласточчыны.

Колькасць насельніцтва — 22,2 тыс. чал. (2005)

Гісторыя

Рэч Паспалітая

Расійская імперыя

Міжваенная Польшча

Польская Народная Рэспубліка

Сучасная Польшча

Гаспадарка

Помнік зубру ў Гайнаўцы

Гайнаўка — значны прамысловы цэнтр, вузел чыгунак i аўтамабiльных дарог.

Шмат фірм, вялікіх і дробных, займаецца тут дрэваапрацоўкай. Сярод іх: буйнейшае прамысловае прадпрыемства Гайнаўкі — дрэваапрацоўчы камбінат «Furnel», мэблевая фабрыка «Nikom» і інш. Гэтыя прадпрыемствы вырабляюць піламатэрыялы, разнастайную мэблю, летнія домікі, будаўнічыя дэталі, дравесны вугаль, тару, а таксама драўляную галантарэю. Шмат што з гэтай прадукцыі служыць прадметам экспарту. Прадпрыемствы машынабудавання выраблюць машыны і абсталяванне для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, абагравальнае абсталяванне, трактары. Прадпрыемства будаўнічай керамікі «Lewkowo» з’яўляецца буйнейшым вытворцам керамікі на Падляшшы. Гайнаўскі павет добра вядомы экалагічна чыстымі харчовымі прадуктамі: малочнымі, мяснымі, кандытарскімі.

Дзякуючы прыгранічнаму становішчу Гайнаўскага павета і наяўнасці чыгуначных шляхоў, што вядуць у Беларусь, у павеце працуюць гандлёвыя фірмы, якія займаюцца імпартам удабрэнняў, дрэва, прыроднага газу.

Размяшчэнне Гайнаўкі ля самай мяжы Белавежскай пушчы спрыяла таму, што ў 2001 тут адкрыўся філіял Беластоцкага палітэхнічнага інстытута, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне аховы прыроды і гаспадарчай дзейнасці на ахоўваемых прыродных тэрыторях.

Помнікі

Царква Святой Тройцы ў Гайнаўцы

Беларусы ў Гайнаўцы

Музей беларускай культуры

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2002 у Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.

У шэрагу школ і гімназій Гайнаўкі сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову (Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы). Акрамя таго, у Гайнаўцы дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы, дзе гэты прадмет з’яўляецца абавязковым.

Гайнаўка — адзiн з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У 1990 была адкрыта першая экспазіцыя Гайнаўскага музея помнiкаў беларускай культуры. Цяпер музей мае 3 будынкi, 6 экспазiцыйных залаў, кiназалу, бiблiятэку, гатэль. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва i культурныя здабыткi беларусаў у Польшчы.

Царква Святой Тройцы — месца правядзення штогадовага міжканфесійнага фестывалю царкоўнай музыкі, лаўрэатамі якога шматразова станавіліся калектывы з Беларусі.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Hajnówka / 01 (польск.) . Wyburzone.pl. Праверана 14 лютага 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Гайнаўскага павета
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Падляскага ваяводства
Катэгорыя·Гайнаўка