wd wp Пошук:

Міра Лукша

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукша. Міра (Міраслава Янаўна) Лу́кша (нар. 9 лістапада 1958, Гайнаўка, Польшча) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія

Скончыла філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку (1985). З 1985 года працуе ў беларускім тыднёвіку «Ніва». Член Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1997. Жыве ў Беластоку.

Творчасць

Дэбютавала на старонках «Нівы» ў 1973 годзе. У кнігах прозы «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994) і паэзіі «Замова» (1993), «Ёсць» (1994) — філасофскі роздум над лёсам беларускай вёскі, пра яе сучасныя праблемы і хваляванні, сакавітая народная мова. Выдала кнігі паэзіі «Замова» (1993), «Ёсць» (1994), «Wiersze tutejsze» (2003), «Жывінкі з глыбінкі» (2009), «Пад знакам Скарпіёна» (2011), «Biały stok» (2012) і «Падарункі» (2014) і кнігі прозы «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994), «Бабскія гісторыі» (2001), «Дзяўчынка і хмарка» (2006), «Гісторыі з белага свету» (2008), «Życie pozagrobowe i inne» (2013).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Паэты Польшчы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Пісьменнікі паводле алфавіта
Выпускнікі Беластоцкага ўніверсітэта
Асобы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Супрацоўнікі газеты «Ніва»
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Беларускамоўныя паэты
Беларускамоўныя пісьменнікі
Нарадзіліся 9 лістапада
Нарадзіліся ў 1958 годзе
Члены Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа»
Нарадзіліся ў Гайнаўцы
Пісьменніцы Польшчы