wd wp Пошук:

Тыльзіцкі мір

Тыльзіцкі мір — мірны дагавор, заключаны ў перыяд з 13 (25) чэрвеня па 25 ліпеня (7 ліпеня) 1807 у Тыльзіце (цяпер горад Савецк у Калінінградскай вобласці) паміж Аляксандрам I і Напалеонам пасля Вайны чацвёртай кааліцыі 18061807 гадоў, у якой Расія дапамагала Прусіі.

Гісторыя

(15) чэрвеня 1807 Напалеон разграміў пры Фрыдландзе рускую армію Бенінгсена. Аляксандр I, атрымаўшы вестку пра гэта, загадаў Лабанаву-Растоўскаму ехаць у французскі лагер для перамоў аб міры. Генерал Калькрэйт таксама прыбыў да Напалеона ад імя прускага караля (Фрыдрыха Вільгельма III), але Напалеон настойліва падкрэсліваў, што заключае мір менавіта з рускім імператарам. Напалеон у гэты час знаходзіўся на беразе Нёмана, у мястэчку Тыльзіце; руская армія і рэшткі прускай стаялі на іншым беразе. Князь Лабанаў перадаў Напалеону жаданне імператара Аляксандра асабіста з ім пабачыцца.

Медальён з выявай імператараў, якія абдымаюцца

На другі дзень, 13 (25) чэрвеня 1807, абодва імператары сустрэліся на плыце, што стаяў пасярэдзіне ракі, і каля гадзіны гутарылі адзін на адзін у крытым павільёне. На другі дзень яны зноў убачыліся ўжо ў Тыльзіце; Аляксандр I прысутнічаў на аглядзе французскай імператарскай гварды. Напалеон жадаў не толькі міру, але і саюзу з Аляксандрам і прапаноўваў яму Балканскі паўвостраў і Фінляндыю як узнагароду за дапамогу Францыі ў яе планах, але аддаць Расіі Канстанцінопаль ён не згаджаўся. Калі Напалеон разлічваў на сваю харызму, то яго разлік аказаўся занадта аптымістычным: Аляксандр са сваёй ласкавай усмешкай, мяккай мовай, ветлівым абыходжаннем быў нават у цяжкіх абставінах зусім не такі згаворлівы, як хацелася б яго новаму саюзніку. «Гэта сапраўдны візантыец» (фр.: C’est un véritable grec du Bas-Empire) — казаў Напалеон сваім набліжаным.

Зрэшты, па адным пункце Аляксандр I быў гатовы ісці на саступкі — адносна лёсу Прусіі: больш за палова прускіх уладанняў была адабрана Напалеонам у Фрыдрыха-Вільгельма III. Правінцыі на левым беразе Эльбы Напалеон аддаў свайму брату Жэрому. Была адноўлена Польшча — аднак не ў межах усіх былых правінцый, а толькі на частцы прускай тэрыторыі. Гэта васальная дзяржава атрымала назву Варшаўскага герцагства. У якасці кампенсацыі Расія атрымала Беластоцкі дэпартамент, з якога была ўтворана Беластоцкая вобласць. Гданьск (Данцыг) зрабіўся вольным горадам. Усе манархі, якіх прызначыў Напалеон, былі прызнаныя Расеяй і Прусіяй. У знак павагі да расійскага імператара (фр.: en considération de l’empereur de Russieen considération de l’empereur de Russie) Напалеон пакінуў прускаму каралю старую Прусію, Брандэнбург, Памеранію і Сілезію. На выпадак, калі б імператар французаў пажадаў далучыць да сваіх заваёў Гановер, вырашана было ўзнагародзіць Прусію тэрыторыяй на левым беразе Эльбы. Паражэнне Прусіі, замацаванае Тыльзіцкім мірам, наглядна прадэманстравала яе крызісны стан, але разам з тым стала, як казаў І. Ленін, і «паваротам да найвялікшага нацыянальнага ўздыму»[1].

Галоўны пункт Тыльзіцкага дагавора не быў тады апублікаваны: Расія і Францыя абавязаліся дапамагаць адзін аднаму ў кожнай наступальнай і абарончай вайне, калі толькі абставіны запатрабуюць гэтага. Гэты цесны саюз ліквідаваў адзінага моцнага суперніка Напалеона на кантыненце; Англія заставалася ізаляванай; абедзве дзяржавы абавязваліся ўсімі мерамі прымусіць астатнюю Еўропу выконваць кантынентальную сістэму. 7 ліпеня 1807 года дагавор быў падпісаны абодвума імператарамі. Напалеона Тыльзіцкі мір узнёс на вяршыню магутнасці, а імператара Аляксандра паставіў у цяжкае становішча. Пачуццё крыўды ў сталічных колах было вялікае. «Тильзит!.. (при звуке сем обидном / Теперь не побледнеет росс)», — пісаў праз 14 гадоў Аляксандр Пушкін. На Айчынную вайну 1812 года пасля глядзелі менавіта як на падзею, якая «загладзіла» Тыльзіцкі мір. Наогул, значэнне Тыльзіцкага міру было вельмі вялікае: з 1807 года ён гаспадарыў у Еўропе нашмат смялей, чым раней.

Умовы Тыльзіцкага міру

Імператарскія абдымкі на плыце. (Сустрэча ў Тыльзіце). Ангельская карыкатура невядомага мастаака1800-я гг.

Літаратура

Заўвагі

  1. http://www.ras.ru/FStorage/download.aspx?id=09734517-7ab9-4399-b106-f388792f1aa7

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мірныя дагаворы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Францыі
Катэгорыя·Дагаворы Напалеонаўскіх войнаў
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·1807