wd wp Пошук:

Віцезслаў Новак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новак. Ві́цезслаў Но́вак (чэшск.: Vítězslav Novák, імя пры нараджэнні Віктар; 5 снежня 1870, Каменіцы над Ліпай — 18 ліпеня 1949, Скутач) — чэшскі кампазітар, піяніст і педагог; адзін з заснавальнікаў нацыянальнай музычнай педагогікі. Народны артыст Чэхаславакіі (1945).

Біяграфія

Віктар Новак нарадзіўся ў сям’і ўрача. Бацька музыканта спяваў у хоры, маці іграла на піяніна. Пасля смерці бацькі сям’я пераехала ў Індржыхаў-Градзец, дзе малады Новак скончыў гімназію, упершыню выступаў перад публікай як піяніст, злажыў першыя песні і фартэпіянныя п’есы. У 1889 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Пражскага ўніверсітэта і адначасова ў Пражскую кансерваторыю, дзе яго галоўным настаўнікам па кампазіцыі быў Антанін Дворжак; як піяніст Новак вучыўся ў Ёзефа Іранека, сярод іншых яго педагогаў былі таксама Карал Штэкер (контрапункт) і Карал Кнітль (гармонія). У гэты перыяд Новак змяніў сваё імя на славянскае Віцезслаў. Пакінуўшы ўніверсітэт, каб засяродзіцца на занятках музыкай, Новак атрымаў кансерваторскі дыплом у 1893 годзе. Па рэкамендацыі Іаганеса Брамса ў берлінскім выдавецтве Зімрока пачалі публікавацца сачыненні Новака. З 1896 года Новак інтэнсіўна займаўся збіраннем чэшскага музычнага фальклору.

Бюст В. Новака ў Каменіцах над Ліпай

У 19011917 гадах нефармальнае кола музыкантаў і іншых творчых асоб, якія збіраліся ў хаце Новака і атрымаў назву «Подскальскай філармоніі» (чэшск.: Podskalská filharmonie), стаў адным з галоўных цэнтраў фарміравання чэшскага мадэрнізму. У гэтае кола ўваходзілі, у прыватнасці, Ёзеф Сук і Вацлаў Таліх. З 1908 года выкладаў у Пражскай кансерваторыі, у 19091939 гг. прафесар, у 19191922 гг. дырэктар. Сярод яго вучняў былі Яраслаў Кржычка, Отакар Ераміяш, Карал Болеслаў Ірак, Алаіс Габана, Ілья Гурнік і многія іншыя чэшскія музыкі; у Новака таксама вучыліся ўкраінскія кампазітары Мікалай Калеса і Стэфанія Туркевіч.

У міжваенны перыяд Новак стаў адным з кіраўнікоў Пражскай кансерваторыі, у 19191922 і 19271928 гадах займаў пасаду рэктара, быў старшынём музычнага аддзялення Чэшскай акадэміі навук і мастацтва. Падчас нямецкай акупацыі Чэхаславакіі ўдзельнічаў у арганізацыі канцэртаў, у якіх выконвалася чэшская нацыянальная музыка. У пасляваенныя гады напісаў вялізныя мемуары «Пра сябе і іншых» (чэшск.: O sobě a jiných).

Творчасць

Для яго музыкі характэрны апора на чэшскі, славацкі і мараўскі фальклор, строгая канструктыўная логіка, часам уплыў імпрэсіянізму. Кампазіцыі Новака можна аднесці да неарамантызму. У іх праглядаецца ўплыў Дворжака, Брамса і Грыга, а з пункту гледжання некаторых даследчыкаў, таксама Клода Дэбюсі і Рыхарда Штрауса.

Сярод твораў: оперы «Звікоўскі дамавік» (чэшск.: Zvíkovský rarášek; 1915), «Карлштэйн» (чэшск.: Karlštejn; 1916), «Ліхтар» (чэшск.: Lucerna; 1923; пастаўлены ўсё ў Празе), «Завяшчанне дзеда» (чэшск.: Dědův odkaz; паст. 1926), балеты-пантамімы «Сіньёрына маладосць» (чэшск.: Signorina Gioventu) і «Нікаціна» (чэшск.: Nikotina; абодва паст. 1930); кантаты; 2 сімфоніі (1934, 1943), сімфанічныя паэмы, уверцюры, сюіты і інш. для аркестра; камерна-інструментальныя ансамблі; творы для фартэпіяна, рамансы, хары на народныя тэксты, песні, апрацоўкі народных песень (7 сшыткаў) і інш. Аўтар кнігі «Пра сябе і іншых» (т. 1—2, 1940—70).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Vítězslav Novák // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. 1 2 Česká divadelní encyklopedie Праверана 16 красавіка 2021.
  6. 1 2 Новак Витезслав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў раёне Пельгржымаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кампазітары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 18 ліпеня