wd wp Пошук:

Уверцюра

Уверцюра (фр.: ouverture ад лац.: apertura адкрыццё, пачатак) — інструментальны ўступ да музычна-тэатральных (опера, балет, аперэта), вакальна-інструментальных (араторыя, кантата), інструментальных (сюіта) твораў, а таксама да спектакляў драматычнага тэатра і кінафільмаў. Увасабляе абагульненыя ідэйна-мастацкі сэнс, вобразы або характар твора. Звычайна грунтуецца на асноўным музычным матэрыяле, часам самастойная.

Гісторыя

Узнікла ў Італіі як уступ да оперы (першы ўзор у оперы «Арфей(руск.) бел.» К. Мантэвердзі, 1607), тэрмін вядомы з другой паловы XVII стагоддзя.

У XVII стагоддзі сфарміраваліся ўстойлівыя тыпы ўверцюры:

З другой паловы XVIII стагоддзя пад уздзеяннем санатна-сімфанічных прынцыпаў тэматычнага развіцця сцвярджаецца ўверцюра ў санатнай форме (К. Глюк, В. А. Моцарт, Л. Керубіні і інш.).

Узмацненне вобразна-тэматычных сувязей з операй, узбагачэнне музычнай драматургіі і форм спрыялі далейшаму развіццю ўверцюры ў творчасці Л. Бетховена, Дж. Расіні, Дж. Вердзі, Р. Вагнера, Ж. Бізэ, М. Глінкі, А. Барадзіна, М. Рымскага-Корсакава, М. Балакірава, Б. Сметаны, С. Манюшкі, у беларускай музыцы — у творчасці А. Багатырова (да оперы «Надзея Дурава»), Я. Цікоцкага (да опер «Міхась Падгорны», «Дзяўчына з Палесся»), Дз. Лукаса (да оперы «Кастусь Каліноўскі»).

У некаторых уверцюр санатная форма(руск.) бел. не мае распрацоўкі (да «Вяселля Фігара» В. А. Моцарта, «Надзеі Дуравай» А. Багатырова).

Сустракаюцца ўверцюры складанай 3-часткавай, варыяцыйнай форм, імправізацыйнага тыпу. Яны звычайна грунтуюцца на развіцці аднаго вобраза і маюць назвы: уступ, інтрадукцыя, прэлюд і інш. (уступы да опер «Лаэнгрын» Р. Вагнера, «Хаваншчына» М. Мусаргскага, «Яўген Анегін», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага, «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Сівая легенда» Дз. Смольскага, «Барвовы золак» К. Цесакова). Аналагічныя з’явы характэрны балетам, музыцы да спектакляў драматычнага тэатра, аперэт.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Жанры класічнай музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара