wd wp Пошук:

Пражская кансерваторыя

Галоўны будынак Пражскай кансерваторыі

Пражская кансерваторыя (чэшск.: Pražská konzervatoř) — чэшская музычная навучальная ўстанова, размешчаная ў горадзе Празе.

Гісторыя

Была заснавана ў 1808 годзе па ўзоры Парыжскай і Міланскай, стаўшы, такім чынам, першай кансерваторыяй ва Усходняй Еўропе. Дэкларацыю пра заснаванне кансерваторыі падпісалі 25 красавіка 1808 года восем радавітых чэшскіх арыстакратаў — аматараў музыкі, абавязаўшыся падтрымліваць кансерваторыю на працягу першых шасці гадоў і звярнуўшыся да суграмадзян з заклікам падтрымаць новы праект грашовымі ўнёскамі. Заняткі пачаліся 24 красавіка 1811 года, з трохгадовай затрымкай, звязанай з напалеонаўскімі войнамі. У 1815 годзе адбыўся першы выпуск, у ліку 12 выпускнікоў былі вядомы ў далейшым кампазітар Ян Вацлаў Калівода і кларнетыст Францішак Блат.

Першапачаткова навучанне закранала толькі інструменталістаў, у 1817 годзе адкрыўся вакальны клас. Росквіт кансерваторыі прыйшоўся на мяжу XIX—XX стагоддзяў, асабліва пасля таго, як у 1885 годзе заняткі сталі праходзіць у новазбудаваным Рудальфінуме, а ў 1890 годзе ў склад кансерваторыі ўлілася аўтарытэтная Пражская школа арганістаў. У 1918 годзе, са здабыццём Чэхаславакіяй незалежнасці, кансерваторыя была нацыяналізавана, і ў яе працы ўзніклі пэўныя складанасці, звязаныя як са стратай Рудальфінума (дзе зараз засядаў парламент), так і з агульнай тэндэнцыяй да паасобнага культурнага жыцця дзвюх асноўных нацый краіны — чэхаў і немцаў, у сілу дзеяння якой у 1920 годзе са складу кансерваторыі вылучылася асобная Нямецкая акадэмія музыкі і тэатра ў Празе. Затое ў 1919 годзе ў складзе кансерваторыі адкрылася аддзяленне драматычнага выканальніцтва.

Пасля Другой сусветнай вайны Пражская кансерваторыя была рэарганізавана: «майстарская школа» (чэшск.: Mistrovská škola pražské konzervatoře), якая дзейнічала ў яе складзе з 1919 года, у 1946 годзе была ператворана ў самастойную Акадэмію музычнага мастацтва. Адначасова ў складзе кансерваторыі адкрылася аддзяленне танца (аддзялілася ў самастойную навучальную ўстанову ў 1980 годзе). Такім чынам, сучасная Пражская кансерваторыя, у адрозненне ад даваеннай, дае не вышэйшую, а сярэднюю музычную адукацыю.

Кіраўнікі кансерваторыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1808 годзе
Катэгорыя·1808 год у Празе
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Прагі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Кансерваторыі Чэхіі
Катэгорыя·Кансерваторыі паводле алфавіта