wd wp Пошук:

Віталь Віктаравіч Радзівонаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радзівонаў. Віта́ль Радзіво́наў (нар. 11 снежня 1983, Віцебск) — былы беларускі футбаліст, нападнік. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (2007—2017). На клубным узроўні вядомы па выступам за барысаўскі БАТЭ, з якім стаў шматразовым чэмпіёнам Беларусі, удзельнікам групавых раўндаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Кар’ера

Клубная

У 2001—2002 гадах гуляў у віцебскім «Лакаматыве-96», які не здолеў выратаваць ад вылету ў Першую лігу. У 2003—2005 выступаў за жодзінскае «Тарпеда», у чэмпіянаце 2005 забіў за жодзінцаў 13 галоў.

З 2006 года стаў гуляць за клуб БАТЭ. Першы год атрымаўся няўдалым — усяго 4 галы, але потым Віталь замацаваўся ў аснове і стаў рэгулярна забіваць. У сезоне 2008 выдатна дзейнічала звязка Радзівонава з Генадзем Блізнюком — яны не толькі сталі найлепшымі бамбардзірамі чэмпіянату, але і дапамаглі БАТЭ ўпершыню ў гісторыі выйсці ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў.

Пасля выдатнага сезона ў 2009 годзе быў аддадзены ў арэнду ў клуб другой нямецкай бундэслігі «Фрайбург». Дапамог клубу атрымаць перамогу ў турніры і месца ў вышэйшым нямецкім дывізіёне, але «Фрайбург» адмовіўся працягваць супрацоўніцтва, і Радзівонаў вярнуўся ў БАТЭ, дзе зноў стаў асноўным іграком.

Першую палову сезона 2011 прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2011 года вярнуўся ў строй, але паспеў правесці толькі тры матчы чэмпіянату (пры гэтым у кожным вызначыўся голам) — 28 жніўня 2011 года ў матчы супраць «Дынама» ў сутыкненні з брамнікам мінчан Дзмітрыем Гушчанкам зноў атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў да канца сезона і не прыняў удзелу ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў 2011/2012.

У пачатку 2012 года вярнуўся ў асноўны склад, хоць некаторы час толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. Выдатна праявіў сябе ў Лізе чэмпіёнаў 2012/2013: спачатку вырваў для БАТЭ перамогу ў матчы другога кваліфікацыйнага раўнда супраць македонскага «Вардара», забіўшы 2 галы ўжо ў кампенсаваны час (выніковы лік 3:2 на карысць БАТЭ), а ў раўндзе плэй-оф аформіў дубль у вароты ізраільскага «Хапаэля», тым самым дапамог БАТЭ ў трэці раз выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Ужо ў групавым этапе забіў галы ў вароты «Ліля» і «Баварыі», якімі дапамог атрымаць перамогі з аднолькавым лікам 3:1.

У сезоне 2013 Радзівонаў нарэшце вярнуўся на выдатныя бамбардзірскія паказчыкі ў чэмпіянаце Беларусі (да таго тры гады запар найлепшым бамбардзрам клуба быў Рэнан Брэсан). У першых праведзеных дзесяці матчах нязменна адзначаўся голам або галявой перадачай (шэраг матчаў прапускаў з-за невялікай траўмы), у тым ліку забіваў у 8 сваіх матчах запар. Усё гэта дазволіла Віталю з 14 галамі зноў стаць найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, таксама ён быў прызнаны найлепшым футбалістам і найлепшым нападнікам чэмпіянату па версіі АБФФ.

Сезон 2014 распачаў як асноўны цэнтральны нападнік, але ў другой палове сезона, у тым ліку з-за траўм, стаў чаргавацца на гэтай пазіцыі з Мікалаем Сігневічам. Усяго за сезон забіў 11 галоў у чэмпіянаце. У сезоне 2015 зноў замацаваўся асноўным нападнікам, за палову сезона забіў 9 галоў у чэмпіянаце, але 26 жніўня 2015 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць сербскага «Партызана» атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4]. Сезон 2016 правёў амаль поўнасцю, з-за траўмы не гуляў толькі ў маі. У 25 матчах чэмпіянату забіў 15 галоў, што дазволілі Радзівонаву ў трэці раз стаць найлепшым бамбардзірам Вышэйшай лігі (падзяліў званне бамбардзіра з аднаклубнікам Міхаілам Гардзейчуком).

У студзені 2017 года падпісаў чарговае аднагадовае пагадненне з барысаўчанамі[5]. У маі і чэрвені 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў асноўны склад на пазіцыю цэнтральнага нападніка. 26 лістапада 2017 года ў матчы апошняга тура чэмпіянату Беларусі супраць «Гарадзеі» выйшаў на замену ў другім тайме пры ліку 1:3 на карысць гарадзейцаў і здолеў забіць два галы, якія прынеслі БАТЭ нічыю 3:3 і разам з ёй чарговае чэмпіёнства.

У студзені 2018 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[6]. Усяго за БАТЭ правёў 412 матчаў ва ўсіх турнірах, забіў 161 гол. Разам з барысаўскім клубам стаў 12-разовым чэмпіёнам краіны. Неўзабаве пасля завяршэння кар’еры быў прызначаны спартыўным дырэктарам БАТЭ[7]. У красавіку 2019 года стала вядома аб зыходзе Радзівонава з пасады[8].

У жніўні 2019 года стаў начальнікам каманды ў мінскім «Энергетыку-БДУ»[9]. Пакінуў клуб у сакавіку 2020 года[10].

Міжнародная

З 2007 года выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Доўгі час разам з Сяргеем Карніленкам з’яўляўся асноўным нападнікам зборнай. Пасля таго, як у снежні 2014 года трэнерам зборнай стаў Аляксандр Хацкевіч, перастаў выклікацца ў галоўную каманду краіны. У сакавіку 2017 года, калі зборную ўзначаліў Ігар Крывушэнка, вярнуўся ў каманду і 25 сакавіка 2017 года пасля амаль трохгадовага перапынку зноў згуляў за зборную, выйшаўшы на замену ў матчы супраць Швецыі (0:4).

Дасягненні

Зноскі

  1. Vitali Rodionov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vitali Rodionov // FBref.com
  3. Vitali Rodionov // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Виталий Родионов продлил контракт с БАТЭ
  5. Виталий Родионов продлил контракт с БАТЭ
  6. Виталий Родионов завершил игровую карьеру
  7. Виталий Родионов назначен спортивным директором БАТЭ
  8. Виталий Родионов покинул БАТЭ
  9. “Энергетик-БГУ” объявил о назначении Родионова на пост начальника команды
  10. Родионов покинул пост начальника команды “Энергетик-БГУ”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Фрайбург
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбольныя функцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных